Гуляем і працоўныя навыкі набываем

Лета – спрыяльны час для фарміравання ў дашкольнікаў першых працоўных уменняў і навыкаў. 

Каб зацікавіць  дзяцей працоўнай дзейнасцю, педагогі Гезгалаўскага ясляў-сада актыўна выкарыстоўваюць праблемныя гульнявыя сітуацыі, у час якіх дзеці суперажываюць героям, шукаюць спосабы вырашэння праблем, а потым аказваюць неабходную дапамогу. Так  гарачымі летнімі днямі дзеці не проста паліваюць расліны, а ратуюць іх ад злой Каралевы Спякоты. Праполка агарода ад пустазелля ператвараецца ў “аперацыю” па вызваленні добрых раслін-карлікаў ад дрэнных Веліканаў. Гуляючы,  выхаванцы набываюць не толькі працоўныя ўменні па доглядзе за раслінамі, але і важныя асабістыя якасці: спагадлівасць, адказнасць, самастойнасць.

З вялікім задавальненнем дзеці аказваюць дапамогу гаспадыні кветніка і агарода –  бабулі Васіліне: рыхляць глебу, праполваюць і паліваюць градкі. Кожная сустрэча з Васілінай – новае дзіўнае падарожжа ў свет прыроды, бо бабуля ведае мноства “сакрэтаў” кожнай расліны і знаёміць  з імі дзяцей. У час паліву градкі з агуркамі выхаванцы даведаліся, што горкімі агуркі становяцца ад недахопу вільгаці. Праполваючы градку з морквай, бабуля расказала пра вітамін росту А, які ўтрымліваецца ў агародніне, і параіла ўсім дзецям піць свежы сок з морквы, каб хутчэй падрасці. Разам з гаспадыняй агарода дзеці разважаюць над прыказкамі і прымаўкамі, шукаюць адказы на пазнавальныя пытанні, адгадваюць загадкі пра агародніну. Выхаванцы з вялікай цікавасцю пазнаюць новую інфармацыю і дзеляцца ёю са сваімі сябрамі і бацькамі.

У працэсе працоўнай дзейнасці дзеці вучацца назіраць, усталёўваць залежнасць паміж ростам і развіццём раслін і доглядам за імі, набываюць працоўныя ўменні і навыкі.

Мы перакананыя, што выхаваць у дзяцей жаданне працаваць можна толькі тады, калі сам працэс будзе цікавы, а дзіця адчуе радасць і задавальненне ад атрыманага выніку.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

16 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

16 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

17 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

18 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

18 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago