Дзятлаўскія хакеісты 2003-2004 гадоў нараджэння ўдала стартавалі ў рэспубліканскім туры чэмпіяната аматарскіх хакейных каманд “Залатая шайба” — у першай жа гульні яны перамаглі аднагодак з Віцебскай вобласці з “сухім” лікам 19:0.
Лядоваму паядынку папярэднічала цырымонія адкрыцця рэспубліканскіх спаборніцтваў “Залатая шайба”.



На спаборніцтвах нашы юныя землякі прадстаўляюць Гродзенскую вобласць. У суботу і нядзелю ў лядовым палацы горада Ліда іх чакаюць гульні з сапернікамі з Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей. Пачатак гульняў 19 сакавіка (субота) — у 10.00 і 16.00, 20 сакавіка (нядзеля) у 12.00. Уваход вольны.


















Фота Н. Авярчук