ГрадусПлюс. Знак, якога няма

Напэўна, усе сённяшнія і будучыя вадзіцелі ведаюць, як рашаюцца задачкі на праезд скрыжавання, вось адна з іх на рэальнай сітуацыі.

Пад’язджаем да Т-падобнага скрыжавання. Ехаць ці пачакаць? Асфальт ужо пачаўся, дарога, здаецца, раўназначная і па ўсім машына злева павінна нам саступіць, тым больш што аб іншым раскладзе нішто не намякае.

Аднак калі разгледзець скрыжаванне больш уважліва, то можна зразумець, што справа на ўзбочыне ёсць знак “саступі дарогу”. Але вось знайсці яго ў зялёнай масе кустоўя і правільна счытаць могуць толькі бывалыя вадзіцелі. Што ж рабіць астатнім? Можна параіць запомніць гэта месца (дарэчы, ведаеце, дзе яно знаходзіцца?) і быць уважлівымі пры яго праездзе. Але ж пачакайце, шаноўнае спадарства… Тое, што дарожнага знака не відаць, – гэта не норма, да такога трэба не прывыкаць, а выпраўляць, пакуль не позна.

Як і вырашаць праблему жывых агароджаў і арачнікаў па-за дарозе. Такія ў нашым раёне ёсць: недзе навісаюць галіны, рызыкуючы ўпасці на праезную частку, недзе кусты літаральна “ўраслі” ў дарожнае палатно, як у Валоўніках. Тут па “жывым” калідоры працягласцю больш за 50 метраў і дзвюм легкавым машынам нерэальна раз’ехацца. Яшчэ страшней уявіць такую сітуацыю з пешаходам, для якога не прадугледжана нават узбочыны і іншых спосабаў хоць куды падзецца з праезнай часткі.

– Супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Дзятлаўскага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў пастаянна праводзяць прафілактычную работу, ажыццяўляюць кантроль на дарогах і адрасуюць прадпісанні ў адпаведныя арганізацыі для выпраўлення недахопаў, – тлумачыць сітуацыю дзяржаўтаінспектар Андрэй Іскра.

Аднак нават супрацоўнікі ДАІ не ўсёвідушчыя і не ўсёмагутныя. Толькі жыхары раёна найлепш ведаюць дарогі, па якіх ездзяць кожны дзень, з іх праблемнымі месцамі. Раскажаце пра свае знаходкі?

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прамая тэлефонная лінія

28 жніўня з 10 да 12 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення, начальнік аддзела па працы і…

6 часов ago

«Освей» и промышленная союзная политика. Что обсудили Александр Лукашенко и Денис Мантуров на встрече в Минске

Время подталкивает Беларусь и Россию к тому, чтобы работать вместе. Об этом Президент Беларуси Александр…

7 часов ago

ГрадусПлюс. Як адбіцца ад сабак?

У час Адзінага дня інфармавання да адной з інфармацыйных груп звярнулася дзятлаўчанка. Жанчына наракала на…

7 часов ago

КГК выявил нарушения трудовой дисциплины

В ходе контрольных мероприятий Комитета государственного контроля Гродненской области неоднократно устанавливались нарушения трудовой дисциплины в…

7 часов ago

Страхаванне аб’ектаў нерухомасці – стратэгічна дакладнае кіраўніцкае рашэнне

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці сістэматычна рэгіструюцца небяспечныя метэаралагічныя з’явы, якія негатыўна ўплываюць на функцыянаванне аб’ектаў…

9 часов ago

Футбол (вторая лига, региональный этап)

В Островце завершился 14-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (вторая лига, региональный этап). В…

9 часов ago