ГрадусПлюс. Як грошы згарэлі ў траве

Многім здаецца, што тое, аб чым расказваюць на сельскіх сходах і прафілактычных мерапрыемствах – нейкая іншая, далёкая рэальнасць, і з імі такое напэўна не здарыцца.

Гэта татальная памылка, а тэма вясновага выпальвання сухой расліннасці, якая катком прайшлася па ўсёй Беларусі, не мінула і нас. Сёлета ў раёне ўжо зафіксаваны больш за 20 такіх здарэнняў, добра, што без чалавечых ахвяр. Але на сур’ёзныя грошы некаторыя дзятлаўчане ўсё ж “папалі”.

Так, жыхар Данілавіцкага сельскага савета гэтай вясной даведаўся адразу дзве рэчы. Па-першае, што спаліць сухую расліннасць і быць пакараным за такія дзеянні можна, нават не жадаючы гэтага. Па-другое, за спальванне травы на корані прэтэнзіі могуць прад’явіць не толькі супрацоўнікі МНС.

Пачыналася гэта гісторыя банальна, па-бытавому. Мужчына прыехаў на Дзятлаўшчыну з суседняй краіны, набыў нерухомасць, каб займацца бізнесам, а дакладней – гадаваць жывёлу. Каб абгарадзіць набыты ўчастак у адной з вёсак сельсавета, купіў дошкі для плоту, а каб яны служылі даўжэй – вырашыў пакрыць адпрацаваным машынным маслам, якое грэў на адкрытым агні на вуліцы.

У той дзень быў моцны вецер. Далей гісторыя разгортвалася як сюжэт вострасюжэтнага фільма. Проста на вачах у чалавека агонь перакінуўся на сухую траву побач і імкліва распаўсюдзіўся. Як вынік – агнём знішчаны 4800 квадратных метраў тэрыторыі агульнага карыстання. Які вынік такіх дзеянняў, расказаў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі:

– У дзеяннях грамадзяніна прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю. Згодна з артыкулам 20 Закона “Аб раслінным свеце” выпальванне сухой расліннасці і яе астаткаў на корані забараняецца, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя, аб ахове жывёльнага свету і ў сферы арганізацыі дзейнасці па забеспячэнні пажарнай бяспекі. Была складзена прэтэнзія аб нанясенні шкоды навакольнаму асяроддзю, якая з разліку на плошчу пашкоджання склала 1814 рублёў. Наўмысна ці выпадкова былі ўчынены такія дзеянні, не з’яўляецца прынцыповым аргументам. Акрамя таго, парушальнік будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання. Калі налічаная сума шкоды не будзе выплачана ў азначаны тэрмін, да яе дадасца штраф ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #палы

administrator

Recent Posts

Мир и безопасность прочно ассоциируются у белорусов с главой государства — политологи о результатах социсследования

87,6% белорусов заявили о доверии Президенту Беларуси. При этом наибольшие оценки получили направления его деятельности,…

14 часов ago

Мерапрыемствы да  Дня народнага адзінства прайшлі сёння ў школах раёна

У Новаяльнянскай сярэдняй школе імя А. А. Шаўчук адбылася ўрачыстая цырымонія ў школьным музеі “Дзеці…

14 часов ago

Да святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню народнага адзінства, далучыліся сельскія выканаўчыя камітэты

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

14 часов ago

17 верасня – Дзень народнага адзінства. Час – за нас!

Ужо шосты раз дзятлаўчане разам, як адна вялікая дружная сям’я, адзначылі самае маладое дзяржаўнае свята…

14 часов ago

Помнім тых, хто падарыў нам адзінства і незалежнасць

Урачысты мітынг, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, прайшоў у Дзятлаве. Каля абеліска Славы сабраліся прадстаўнікі…

14 часов ago

У дзіцячых садах раёна прайшлі мерапрыемствы,  прысвечаныя Дню народнага адзінства

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе дзеці чыталі вершы пра Беларусь, спявалі песні, вадзілі карагоды. У групах…

15 часов ago