У рэдакцыю газеты “Перамога” па тэлефоне звярнуўся жыхар мікрараёна вуліцы Навагрудскай у Дзятлаве з пытаннем, якое тычылася вулічнага асвятлення.

– У час прагулак па вечарах заўважаў, што не заўсёды працуе вулічнае асвятленне, але праз некаторы час сітуацыя выпраўляецца. Магчыма, перабоі звязаны з тым, што ў мікрараёне шмат навагодняй ілюмінацыі?

На пытанне адказвае дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Дадзеная праблема не мае дачынення да ўстаноўкі ілюмінацыі, электрычныя сеткі цалкам спраўляюцца з актуальнай нагрузкай. Кароткачасовыя адключэнні вулічнага асвятлення звязаны з непаладкамі ў рабоце астранамічнага рэле, якое адказвае за ўключэнне і адключэнне свяцільнікаў адпаведна працэнту асветленасці навокал. На працягу тыдня праблема будзе вырашана, і гараджане змогуць далей атрымліваць асалоду ад вячэрніх прагулак па светлых тратуарах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации