ГрадусПлюс. Венецыя ў трэцім пад’ездзе

Хочаш вырашыць праблему – напішы пра яе ў інтэрнэце.

Гэту прыказку найноўшага часу вырашыла праверыць на практыцы жыхарка шматпавярховіка па вуліцы Навагрудскай. Яе відэа ў сацыяльнай сетцы “Інстаграм” стала надзвычай папулярным і атрымала вялікі рэзананс нават далёка за межамі Дзятлава.

На ім жанчына паказвае свой падвал у трэцім пад’ездзе аднаго з дамоў: паўсюль вада, па якой плаваюць прадметы і ступаюць ногі, загорнутыя ў два цэлафанавыя пакеты, тым часам голас за кадрам расказвае:

– Даводзіцца такім чынам хадзіць, бо службы ЖКГ у нас не рэагуюць. А вось так выглядаюць прыступкі: усё зялёнае, мошкі лётаюць, – прадаўжае аўтар сюжэта, пераводзячы камеру на лесвіцу.

Каб разабрацца ў пытанні аб’ектыўна, мы звязаліся з абодвума зацікаўленымі бакамі.

Сама дзятлаўчанка ў тэлефоннай размове прызналася, што ніколі не была аматарам такой публічнасці або скандалаў. Аднак праблема з падвалам, як можна зразумець з відэа, – справа не аднаго дня. Яна сама спрабавала вырашыць яе, звярталася ў жылкамунгас, пакідала заяўку, але справа не рушылася з месца. Тады пайшла на крайнія меры: “запосціла” сюжэт і паралельна адрасавала сваю праблему ў райвыканкам.

Літаральна ў той самы дзень супрацоўнікі камунальнай службы прыбылі на месца, адкачалі з падвала ваду і засыпалі падлогу апілкамі. Гэты факт таксама з’явіўся ў профілі дзятлаўчанкі са словамі ўдзячнасці на рэагаванне. Пакуль камунальнікі працавалі, нераўнадушныя грамадзяне меркавалі пра прычыны здарэння, ад прарыву водаправоду і каналізацыі да засмечвання сетак, казалі нават пра штаны ў каналізацыі (уяўляеце, бывае і такое!). Аднак заключную ацэнку па выніку работы спецыялістаў агучыў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Нашы работнікі заняліся вырашэннем праблемы: ваду адкачалі, зрабілі прыямак, засыпалі драўніннымі апілкамі для ўпітвання вільгаці, якія пасля выхадных будуць сабраны, – расказаў Васіль Васільевіч. – Прычынай, на нашу думку, стала змяненне напрамку грунтавых водаў у перыяд працяглых дажджоў. Доўга не атрымлівалася вырашыць праблему, бо атмасферныя ападкі штодзень падымалі ўзровень вады. Калі надвор’е стала больш сухім, пытанне было знята.

Здаецца, і гэта гучная гісторыя атрымала “хэпі энд”. Аднак у жыхароў дома засталося яшчэ некалькі пытанняў, галоўнае з іх, на чые плечы ляжа вырашэнне наступстваў патопу, якія істотна пагоршылі санітарны стан памяшкання? Жылкамунгаса, саміх жыхароў дома або свавольніцы-прыроды, якая павярнула свае воды не туды?..

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

8 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

8 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

19 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

19 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago