ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты камунальных плацяжоў! І калі нехта думае перахітрыць дзяржаву і камунальныя службы – робіць, як кажуць, фатальную памылку.

У зімовы перыяд істотнай праблемай была запазычанасць за ацяпленне, летам – даўгі за ваду, пераважна ў прыватным жылым сектары. Аб сітуацыі з даўжнікамі і метадах яе вырашэння расказаў дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк:

– Пачаць хацелася б з рэальнай гісторыі, якая адбываецца цяпер у горадзе Дзятлаве. У прыватным доме па вуліцы Прытыцкага жыве “хранічны” даўжнік, які пратэрміноўвае плацяжы за ваду па паўгода і больш. Мы спрабавалі папярэджваць, уздзейнічаць на яго самога, жонку, звярталіся да іх праз працадаўцаў. Надышоў час кардынальных мер – адключэння водазабеспячэння. Праблема ўскладняецца тым, што падключэнне да вады праводзілася яшчэ ў савецкі час не праз калодзеж, а проста пад асфальтам, аднак і гэта не стане перашкодай для справядлівага пакарання. Калі ў найбліжэйшы час запазычанасць не будзе пагашана,  прывязём экскаватар, будзем шукаць месца, дзе можна правесці адключэнне. Каб аднавіць водазабеспячэнне, абаненту давядзецца ўжо не толькі выплаціць доўг, але і прафінансаваць усе работы па адключэнні і падключэнні. Зразумела, гэта будзе ўнушальная сума.

– Якая ў цэлым сітуацыя з запазычанасцю за камунальныя плацяжы?

– За красавік агульная сума пратэрмінаванай запазычанасці фізічных асоб склала больш за 158 тысяч рублёў. У маі гэта лічба павысілася, а па выніку чэрвеня знізілася і складае каля 157 тысяч. На жаль, немалая колькасць грамадзян лічыць нармальным аплачваць камунальныя паслугі раз на два-тры месяцы па паведамленні. У адказ мы прадоўжым работу па адключэнні злосных даўжнікоў.

– З якой мэтай устанаўліваеце прыборы ўліку вады ў размеркавальных калодзежах у прыватным сектары?

– Гэта робіцца з мэтай выявіць неадпаведнасць у рэальным расходзе халоднай вады і паказаннях, якія падаюць спажыўцы. Ёсць хітруны, якія праводзяць урэзку ў водаправодную сетку на сваім участку, каб самавольна напаўняць басейн або паліваць агарод. Сёлета былі ўстаноўлены некалькі такіх выпадкаў: пры выяўленні людзі прыцягваюцца да адказнасці ў выглядзе аплаты  водаспажывання за тэрмін іскавай даўніны. Раю тым, хто такім чынам спрабуе падмануць, спыніцца і вярнуць усё на свае месцы, пакуль не позна.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…

14 часов ago

Ошибка на воде может стоить слишком дорого

По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…

15 часов ago

Уборка урожая с учетом требований пожарной безопасности

Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…

15 часов ago

Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…

16 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі

У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…

16 часов ago

Актуальны каментарый. Мэтавае накіраванне – гарант стабільнасці

Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…

16 часов ago