У чат-бот газеты “Перамога” паступіла пытанне ад жыхаркі горада Дзятлава.
– Добры дзень! Вельмі шмат змяненняў было ў нашым горадзе, добрых змяненняў. Пытанне: калі нарэшце з’явіцца нармальнае кафэ, дзе можна выпіць чаю або каву з пончыкам ці круасанам, летам – набыць марожанае або кактэйль? Толькі не прапаноўвайце піцэрыю, дзе вечна пахне падгарэлым алеем, або “Лепім самі” – няма ні асартыменту, ні нармальнага графіка работы, – кажа жанчына.
На яе пытанне адказвае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Аляксей Уцін:
– На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзейнічаюць 13 аб’ектаў грамадскага харчавання, 7 з якіх размешчаны ў Дзятлаве. Гэта міні-кафэ “Мікс” (кінатэатр “Спадарожнік”), рэстаран “Ліпічанка”, сталовая “Жамчужына”, міні-кафэ “Піца і кава”, закусачная “Лепім самі”, бар “Дядя Ваня”, кафетэрый магазіна АЗС № 30. З поўным пералікам можна азнаёміцца на сайце Дзятлаўскага райвыканкама (Галоўная/Сацыяльная сфера/Турызм і адпачынак/Аб’екты турыстычнай індустрыі).
Таксама з мэтай стварэння камфортных умоваў для насельніцтва і гасцей раёна выдзелены зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання аб’екта прыдарожнага сэрвісу па адрасе: гарпасёлак Казлоўшчына, вуліца 40 гадоў Кастрычніка.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga