ГрадусПлюс. У інтэрнэце можна сустрэць не толькі сяброў

У стагоддзе высокіх тэхналогій як грашовыя аперацыі, так і стасункі ўсё часцей пераходзяць у інтэрнэт-прастору. Аднак там варта быць вельмі ўважлівымі.

– Гадоў 5-6 таму злачынствы “перайшлі” ў сацыяльныя сеткі, асабліва пакутавала ВКонтакте, дзе ўзломліваліся старонкі карыстальнікаў, іх сябрам высылаліся просьбы аб грашовай дапамозе, – расказаў намеснік начальніка Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Лупач. – Як толькі праваахоўнікі выпрацавалі сродкі барацьбы з такімі “схемамі”, злачынцы пайшлі далей: пачалі ствараць так званыя кул-цэнтры, дзе працавалі групамі з размеркаваннем роляў, а сувязь магла ладзіцца як праз месенджары, так і па правадных тэлефонах шляхам выкарыстання праграм падмены нумароў. Зламыснікі розным чынам уваходзілі ў давер пацярпелых, вымушалі іх устанавіць на мабільны тэлефон ці камп’ютар праграму аддаленага доступу, якая дазваляе ўчыняць маніпуляцыі з банкаўскім рахункам падманутага.

У 2022-2023 годзе быў распаўсюджаны вішынг: у інтэрнэт-сетцы размяшчаліся лжывыя двайнікі старонак афіцыйных сайтаў банкаў, дзе людзі самі ўводзілі свае лагіны і паролі, па сродках якіх стваральнікі лжывых рэсурсаў кралі іх фінансы.

Апошнім часам актуальным стаў фішынг. Злачынца тэлефануе ахвяры, называецца работнікам банка ці праваахоўнікам і рознымі спосабамі выманьвае грошы.

Нягледзячы на шырокую прафілактыку, людзі прадаўжаюць верыць махлярам, бо парушальнікі закона – падрыхтаваныя псіхолагі, якія загадзя вучацца спекуляваць на чалавечых эмоцыях. Менавіта “псіхалагічная атака” дазваляе ім вывесці з раўнавагі сваю ахвяру, вымусіць яе дзейнічаць на эмоцыях, а не прымаць лагічныя рашэнні. Найлепшы сродак барацьбы з падобнымі злачыннымі замахамі – пакласці трубку або спыніць перапіску ў самым пачатку.

Гісторыя з першых вуснаў – спекуляцыя на пачуццях:    

– Дзеці зарэгістравалі мяне ў TikTok, а праз некаторы час са мной звязаўся мужчына, які прапанаваў сур’ёзныя адносіны. Мы перапісваліся, ён расказаў, што ваенны, хоча прыехаць, але не можа пакінуць службу. Каб гэта зрабіць, я павінна яму дапамагчы і пералічыць грошы “генералу”. Потым са мной спісаўся сам генерал, назваў суму ў 2,5 тысячы, рахунак у банку. Я вырашыла, што неабходны рублі, паабяцала перавесці, аднак такога банка ў Беларусі не знайшлося. Тады мне назвалі іншы рахунак, для пераводу грошай на яго ездзіла ў Баранавічы, перавяла 3,5 тысячы, з якіх 3 былі крэдытнымі сродкамі. Калі пацікавілася ў “генерала”, ці дайшлі грошы, мне сказалі, што іх мала, бо сума ў еўра, а не рублях. Каб пераслаць астатняе, я набрала крэдытаў у некалькіх банках. Суму адпаведную 2,5 тысячам еўра перавяла на ўказаны рахунак, аднак сказалі, што яны не дайшлі. Праз некалькі месяцаў я зноў перавяла ўжо 5 тысяч беларускіх рублёў. З ваенным, які цікавіўся мною, перапіску прадаўжала, пытала, чаму не прыязджае. Калі ён зноў напісаў, што знаходзіцца ў дарозе і патрэбны грошы, я зразумела, што маю справу з махляром, перастала ажыццяўляць грашовыя пераводы, аднак кантакт падтрымліваю, спадзеючыся вярнуць свае сродкі. Праўда, мужчына і яго “генерал” пачысцілі паведамленні, дзе гаворка ішла пра пераводы. Па дапамогу я звярнулася ў міліцыю.

Скончыць артыкул хочацца на пазітыўнай ноце: Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь узяў курс на ўкараненне новых праграм, якія дазваляюць аператыўна змагацца з кіберзлачыннасцю, дзякуючы новаўвядзенням, ужо заблакіраваны тысячы фішынгавых рэсурсаў, сотні махлярскіх акаўнтаў і ўліковых запісаў. Аднак памятайце, што галоўнай мерай бяспекі па-ранейшаму застаецца ўласная абачлівасць грамадзян.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Прафарыентацыя. Лета разам з “Перамогай”

Пра тое, што яны добра знаёмы з раёнкай і выпісваюць яе дома, яшчэ з парога…

8 часов ago

Ошибка на воде может стоить слишком дорого

По оперативным данным, с начала купального сезона утонули 117 человек, из них 9 детей. Спасены 150 человек,…

9 часов ago

Уборка урожая с учетом требований пожарной безопасности

Готовность объектов хозяйств в период уборочной кампании находится на особом контроле спасательного ведомства. Дятловские спасатели…

9 часов ago

Актуальны каментарый. Сям’я Ляхаў: “З любоўю да роднага куточка”

28 жніўня адбудзецца абласны этап VII рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026” па Гродзенскай вобласці. У адборачных…

9 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Сям’я – галоўная крыніца энергіі

У Год беларускай жанчыны хочацца пазнаёміць нашых чытачоў з цудоўнай дзятлаўчанкай – Ганнай Гутыра, галоўным…

9 часов ago

Актуальны каментарый. Мэтавае накіраванне – гарант стабільнасці

Уступная кампанія на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі ў Беларусі праходзіць у больш ранні тэрмін, чым асноўны…

9 часов ago