ГрадусПлюс. Махлярства як па падручніку

Заўсёды шкада губляць уласныя грошы, асабліва крыўдна гэта рабіць пад Новы год. Аднак, на жаль, крымінальная статыстыка папоўнілася новым фактам махлярства, на якое “папаўся” жыхар Дзятлаўшчыны.

Сітуацыя да банальнага простая, пра такія расказваюць сёння практычна на кожным прафілактычным мерапрыемстве, але ў момант “ікс” людзі быццам забываюць пра тое, аб чым іх папярэджвалі.

У аддзел унутраных спраў райвыканкама звярнуўся 54-гадовы мясцовы жыхар, які паведаміў, што з яго банкаўскай карткі знялі шэсць тысяч рублёў.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку райаддзела ўстанавілі, што 26 снежня мінулага года мужчыну паступіў званок на Вайбер ад невядомага, які прадставіўся супрацоўнікам міліцыі і паведаміў, што ад імя грамадзяніна зламыснікі быццам бы спансіруюць ваенныя дзеянні на тэрыторыі суседняй дзяржавы. Каб перапыніць гэта і вывесці на чыстую ваду несумленных супрацоўнікаў банка, на рахунах трэба пакласці рэальныя грошы, якія потым будуць вернуты гаспадару. Псеўдаміліцыянер паведаміў, што ў далейшым будзе падтрымліваць сувязь праз сваю калегу Кацю.

Такой сумы наяўных грошай у мужчыны не было, таму ён звярнуўся ў банк для афармлення крэдыту. Атрымаўшы патрэбную суму, ён паведаміў аб гэтым зламыснікам, якія перавялі грошы на свой рахунак дыстанцыйна.

Аб тым, што нешта тут нячыста, мужчына стаў здагадвацца толькі тады, калі Кацярына стала настойваць на афармленні яшчэ аднаго крэдыту. Ён звярнуўся ў міліцыю, аднак страчаную суму, за якую яшчэ доўга давядзецца выплачваць крэдыт, ужо наўрад ці ўдасца вярнуць. 

– Па дадзеным факце распачата крымінальная справа па артыкуле “Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі”, – расказаў следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок. – У ходзе расследавання было высветлена, што атрыманая махлярскім спосабам сума была пералічана на крыптавалютны рахунак грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. У дадзены момант рыхтуем даручэнне на допыт згаданай асобы, аднак верагоднасць вярнуць пацярпеламу страчаныя грашовыя сродкі мінімальная. Каб папярэдзіць, пераканаўча просім грамадзян не ўступаць у размовы з невядомымі асобамі ў месенджарах, нікому не перадаваць асабістыя звесткі і даныя банкаўскіх картак. Калі вы сталі ахвярай махлярства, неадкладна паведаміце ў праваахоўныя органы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

5 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

5 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

5 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

7 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

8 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

9 часов ago