Гэта фота было зроблена ў адным са шматкватэрных дамоў горада Дзятлава.
Сітуацыя звыклая і паўсядзённая – імправізаваная “курылка” на лесвічнай пляцоўцы, такія ёсць практычна ў кожным доме.
Зусім нядаўна побач з гэтай самаробнай попельніцай былі яшчэ крэслы для таго, каб аматарам курэння можна было адчуваць сябе максімальна ўтульна.
Аднак, калі сем’і з дзецьмі засяляліся ў дом з усімі зручнасцямі, пра такі камфорт у выглядзе пастаянна пракуранай лесвічнай пляцоўкі яны і не меркавалі. З аднаго боку, малайцы тыя курцы, хто вырашыў не атручваць тытунёвым дымам сваіх дамачадцаў, робячы гэта ў сваёй кватэры, з другога боку, чаму дым павінны цярпець суседзі?
Асаблівы “шык” – гэта звычка закурваць адразу па выхадзе з кватэры або ліфта. Непрыемна, гэта мякка кажучы, да таго ж, супрацьзаконна і караецца штрафам.
А што наконт аматараў курыць у падвале ці на балконе? І тут мяне асабліва зразумеюць такія ж, як і я, жыхары першага паверха. Час ад часу замест “добрай раніцы” па выхадных у ванным пакоі сустракае стойкі тытунёвы пах. А калі вырашыў выпіць кубачак чаю ўвечары на балконе, рызыкуеш атрымаць на галаву або ў кубак непатушаны “бычок”. Пакуль лёс аберагаў мяне ад такога здарэння, але міма “знічка” пралятала. Я ўжо не кажу, наколькі небяспечна пакідаць на адкрытым балконе бялізну, калі зверху кураць…
– А чаго ты хацела? – скажуць строгія крытыкі. – Жывяце ў шматкватэрным “курачніку”, дзе ўсе максімальна блізка адзін ад аднаго.
Усё так… але і павагу да суседзяў ніхто не адмяняў.
– Дзе ж тады застаецца курыць? – спытаюць зацікаўленыя.
У месцах, дзе ваша шкодная звычка не даставіць дыскамфорту іншым людзям.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…