Не так даўно мінулі навагоднія святы, калі ўсе накрывалі святочны стол, набывалі прысмакі, у ліку якіх абавязковай была і разнастайная садавіна. З гастранамічнай тэмай звязана пытанне, якое рэдакцыя газеты “Перамога” атрымала ад жыхаркі раёна ў чат-бот:

– Нядаўна купіла ў прыватным магазіне хурму. Аказалася, яе немагчыма есці, моцна вяжа. Вярнуць у магазін прадукты таксама нельга, давялося выкінуць, аб чым я паведаміла прадаўцам, але няякасны тавар так і не прыбралі з прылаўкаў. Нехта іншы набудзе і таксама не зможа есці. Як вырашыць такую сітуацыю і чаму ўвогуле на рэалізацыю бяруць такі тавар. Хто есць або куды, у якую страву можна прымяніць хурму, якая вяжа?

Адказ на гэта пытанне дае начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Аляксей Уцін.

– Калі вы набылі няякасны харчовы тавар, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” маеце права прад’явіць прэтэнзію па якасці прадаўцу, вытворцу, пастаўшчыку ці яго прадстаўніку. Зафіксуйце прэтэнзію запісам у кнізе скаргаў (выдаецца па першым патрабаванні). Спажывец мае права на замену няякаснага тавару (нават з пашкоджанай упакоўкай), памяншэнне ўплачанага кошту або кампенсацыю затрат. Не падлягаюць звароту і абмену толькі якасныя харчовыя прадукты.

Калі ёсць неабходнасць, звяртайцеся ў раённы Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, указаўшы назву і адрас гандлёвага аб’екта, дзе куплялі няякасны тавар. Пры гэтым набыты прадукт, які захоўваецца ў спажыўца, праверцы якасці не падлягае.

Заўсёды бярыце пры пакупцы касавы чэк або іншы дакумент, які пацвярджае факт набыцця тавару. Прад’явіць прэтэнзію па няякасным тавары пакупнік можа і без адпаведнага дакумента, калі ёсць іншыя доказы факта пакупкі, аднак пры гэтым могуць узнікнуць дадатковыя цяжкасці, – адзначыў спецыяліст.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
Працуюць тэлефоны гарачай лініі
Следующая новость

Похожие публикации