ГрадусПлюс. Бачу мэту, не бачу перашкодаў

Што адрознівае культурнага чалавека? Ветлівасць, павага да людзей, разважлівасць ва ўчынках, а яшчэ – няўхільнае выкананне агульнапрынятых у грамадстве нормаў і законаў.

У апошнім пункце ў многіх дзятлаўчан здараецца “пракол”. І паўтараецца гэты цікавы інцыдэнт у самым цэнтры Дзятлава, непадалёку ад скрыжавання вуліц Міцкевіча і Савецкай.

Ёсць тут святлафор з чатырма пешаходнымі пераходамі, крыху далей – яшчэ два пераходы да аддзялення паштовай сувязі і жылога сектара. Аднак, чым ісці ад аўтастаянкі на супрацьлеглым баку дарогі, некаторым прасцей на хвіліначку “забыць” аб правілах дарожнага руху і скараціць шлях, рухаючыся наўпрост. Не спыняе нават дэкаратыўны борцік з кветнікам, праз які са прытам спартсменаў перамахваюць не толькі дзеці і падлеткі, але дарослыя людзі і нават грамадзяне паважанага ўзросту.

Аналагічная сітуацыя, толькі без агароджы, адбываецца на суседняй вуліцы Міцкевіча, дзе нярэдка пешаходы-парушальнікі не даходзяць да вызначанага законам месца пераходу, а “зрэзваюць” шлях ад рынку да аптэкі. Адны, пераходзячы, хоць аглядваюцца на аўтамабілістаў, а ёсць і такія, хто выбягае на дарогу, як уздумаецца, правакуючы аварыйную сітуацыю.

На жаль, гэта праблема не аднаго дня, адэкватнага вырашэння якой пакуль не знойдзена. Паставіць высокую агароджу – немагчыма на скрыжаванні, каторы раз заклікаць да сумлення – не надта дапамагае.

Адзінае, чым можна напалохаць несанкцыянаваных хадакоў, гэта штраф за парушэнне правілаў дарожнага руху, калі “пападуцца” інспектарам ДАІ. Падрабязней пра гэта расказаў старшы дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага і Зэльвенскага раёнаў Алег Ляўкевіч:

– За тое, што грамадзяне пералазяць праз агароджу, вядома, не прадугледжана пакаранне, аднак за перасячэнне праезнай часткі па-за пешаходным пераходам у межах яго бачнасці – штраф да 3 базавых велічыняў, а калі парушальнік знаходзіцца ў стане алкагольнага ап’янення – да 5.

З 1 студзеня 2024 года базавая велічыня складае 40 беларускіх рублёў. Вось і палічыце, перш чым пераходзіць дарогу напрамкі, на колькі  “схуднее” ваш кашалёк.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

7 минут ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

9 минут ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago