У шырокім фармаце свята імяніннікаў вырашылі адзначыць спецыялісты і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

На гэты раз яны віншавалі і ўшаноўвалі імяніннікаў кожнага сезона 2018 года.

Святочная сустрэча з такой нагоды прайша ў кафэ кінатэатра “Спадарожнік” горада Дзятлава, тут жа ладзілася дыскатэка для ўдзельнікаў урачыстасці. Цёплая сяброўская атмасфера мерапрыемства заахвочвала прысутных дзяліцца кампліментамі, жартамі, шчырымі віншаваннямі і, вядома, актыўна ўдзельнічаць у шматлікіх забаўляльных конкурсах, багатых на прызы.

Імяніннікаў кожнага месяца называлі пайменна, асобна павіншавалі юбіляраў 2018 года – Анатоля Ляпешку, Аляксандра Панкевіча, Таццяну Талкун, Анжэлу Абярухціну, Ульяну Лукашэню, Святлану Аўцюховіч, Максіма Амбражэя. Ніхто не застаўся без добрых пажаданняў і сувеніраў.

Асабліва яркія ўражанні пакінулі гульні і конкурсы ад вядучых, у ролі якіх выступілі спецыялісты “Праменьчыка” Алена Калюцік і Валянціна Саламевіч. Каб атрымаць запаветныя прызы, удзельнікам даводзілася лічыць гузікі на сваім адзенні, узгадваць, ці ёсць у іх люстэрка і памада, з завязанымі вачамі навобмацак вызначаць харчовыя прадукты, трапна кідаць мячы з газеты.

За цёплы прыём і дапамогу ў правядзенні сустрэчы яе ўдзельнікі дзякуюць дырэктару кінатэатра “Спадарожнік” Юрыю Скрабцу, відэадэманстратару Алене Высоцкай, бармэну Ірыне Сарачынскай.

Ірына КАЎКЕЛЬ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации