Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках Года малой радзімы працягвае праект “Глыбінкай жыве Беларусь” і будзе расказваць пра старастаў вёсак, якія застаюцца своеасаблівымі захавальнікамі звычаяў і традыцый сваёй малой радзімы.
Старастам вёскі Хрольчыцы з’яўляецца Іван Віктаравіч Лазовік. Ён, дарэчы, сёлета юбіляр: у студзені адзначыў 75-годдзе.
Іван Лазовік нарадзіўся ў вёсцы Карыца-1 Данілавіцкага сельскага савета ў 1945 годзе. Скончыў 10 класаў, пасля чаго паступіў у Навагрудскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 26, якое цяпер называецца Навагрудскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэем. Пасля вучобы Іван Віктаравіч пайшоў на працу ў калгас імя Карла Маркса. Быў механізатарам. Там і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, з якой яны пераехалі ў вёску Хрольчыцы.
Іван Віктаравіч расказаў, што ў свой час яму давялося стаць дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а таксама дэлегатам з’езда калгаснікаў, і дэлегатам з’езда прафсаюзаў у Маскве. Мужчына мае нямала значных узнагарод, сярод якіх ёсць медаль “За доблесную працу”, працоўны ордэн Чырвонага Сцяга III ступені, бронзавыя значкі ВДНХ, а таксама тры граматы Вярхоўнага Савета БССР.
Іван Віктаравіч мае траіх дзяцей: двух сыноў і дачку, яны ужо дарослыя і стварылі ўласныя сем’і. Дачка працуе ў Таркачах у краме, адзін сын ‒ на заводзе па вырабе камбікорму, другі ‒ у школе. Акрамя таго, у Івана Віктаравіча ўжо чатыры ўнукі і пяць праўнукаў. Адзін з ўнукаў ужо скончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт і заразпрацуе крыміналістам у Салігорску.
Старастам Іван Лазовік стаў не так даўно ‒усяго тры гады таму. Да абавязкаў ставіцца задказнасцю, дапамагае людзям усім, чым можа: цяпер і дровы купіць, і праблемы з электрычнасцю вырашыць, і на могілках парадак дапаможа навесці. Па словах аднавяскоўцаў, Іван Віктаравіч чалавек спагадлівы і надзейны, у дапамозе ніколі не адмаўляе.
‒ Раней у вёсцы было шмат людзей, асабліва моладзі, ‒ успамінае Іван Лазовік. ‒ Вельмі весела было: збіраліся разам на святы, танцавалі, спявалі песні, хадзілі калядаваць. Па вечарах дзяўчаты вышывалі, пралі і ткалі ‒ без справы не сядзеў ніхто. А цяпер, на жаль, тут засталіся, у асноўным, пажылыя людзі ‒ ад 60 гадоў і старэйшыя. На жаль, вёска аджывае сваё.
Тым не менш, па словах Івана Віктаравіча, з добраўпарадкаваннем і клопатам пра жыхароў у вёсцы ўсё ў парадку. Так, напрыклад, сюды прыязджаюць спецыялісты з Наваельні для медагляду. Аўталаўка рэгулярна бывае па панядзелках, чацвяргах і суботах.
Часцей прыязджайце ў госці, тэлефануйце. Не забывайце пра сваіх блізкіх і стаўцеся да іх з разуменнем, ‒ сказаў Іван Віктаравіч напрыканцы размовы.
Марыя ПАПОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…