Падзеі
1 min read
1061

Гітарныя акорды

25 апреля, 2016
0
Гітарныя акорды

Аднойчы пачутыя гітарныя акорды запалілі і ў яго сэрцы жаданне навучыцца іграць на гэтым музычным інструменце.

IMG_9944

Мара здзейснілася. Сёння Уладзіслаў Хіркоўскі з’яўляецца вучнем Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама лаўрэатам трэцяй ступені абласнога конкурсу імя К. Горскага.

— Для мяне такі вынік на конкурсе быў неспадзяванасцю, — гаворыць Уладзіслаў.  І тут жа жартуе: — Я нават падумаў, што мяне разыгрываюць.

Ужо некалькі гадоў Уладзіслаў займаецца ў Андрэя Яўгенавіча Цыгеля. З’яўляецца ўдзельнікам школьнага квартэта гітарыстаў. А вось у  конкурсе абласнога ўзроўню ўдзельнічаў другі раз. Першай спробай стаў конкурс “Новыя імёны”, дзе Уладзіслаў быў адзначаны граматай.

— Чаму ты абраў гітару, а не іншы інструмент? — цікаўлюся ва Уладзіслава.

— На мой погляд, гэта модны і стыльны музычны інструмент. Мужчынскі, — адказвае хлопец.

Акрамя музыкі, Уладзіслаў захапляецца яшчэ і мадэляваннем, наведвае адпаведны гурток, які працуе пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. У калекцыі хлопца — зробленыя  мадэлі танкаў  “Т-34”, “Тыгр”, “Іс-2”, самалёт “Іл-2”.

IMG_9964

Уладзіслаў — вялікі аматар і камп’ютарных гульняў. Нават вядзе свой відэаблог, у якім дзеліцца вопытам, як прайсці той ці іншы ўзровень адпаведнай гульні. Падпісчыкаў у  відэаблога пакуль не так ужо шмат, кажа хлопец, аднак ёсць шмат сяброў у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.

У рэальнасці ва Уладзіслава таксама шмат сяброў. Спрыяе таму лёгкі і адкрыты характар, абаяльнасць, а таксама ўменне іграць на гітары: ва ўсе часы музычны талент прыцягваў да сябе ўвагу.
У планах Уладзіслава — навучыцца добра маляваць, а таксама паспрабаваць сябе ў новых творчых конкурсах — “Новыя імёны” і “ЛьВенок”.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации