Прафарыентацыя. Кар’ера пачынаецца з адукацыі

Кожны чалавек павінен знайсці сябе ў жыцці.

Гэта складаны і адказны момант. Навучэнцам старэйшых класаў у гэтым дапамагаюць дні прафарыентацыі з удзелам прадстаўнікоў навучальных установаў, арганізацый, прадпрыемстваў. Чарговая сустрэча адбылася на базе гімназіі № 1 райцэнтра, куды завіталі прадстаўнікі ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна і вайсковай часці 97040 з Гродна.

Будучым выпускнікам расказалі аб Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, факультэтах і спецыяльнасцях установы, парадку паступлення і правілах прыёму ў іх, а таксама аб жыцці і вучобе курсантаў.

У завяршэнні сустрэчы навучэнцы не спяшаліся разыходзіцца. Многія асабіста задалі пытанні вайскоўцам. Прычым сярод жадаючых атрымаць адказы былі не толькі юнакі, але і дзяўчаты.
Таццяна Трашчаліна, начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна:

– Адной з важных задач дзяржавы з’яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, у аснове якога ляжыць падрыхтоўка маладых людзей да службы ва Узброеных Сілах, пастаяннай гатоўнасці да абароны Радзімы. Формы і метады работы ў гэтым кірунку самыя разнастайныя. Напрыклад, сёння мы пабывалі на мерапрыемстве па прафарыентацыі, у рамках якога адбылася сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі вайсковай часці. Лічу, важным таксама ў сферы ваенна-патрыятычнага выхавання юнакоў з’яўляецца навучальны прадмет “Дапрызыўная падрыхтоўка”. На вучэбных занятках падлеткі авалодваюць неабходнымі для далейшай службы ў арміі ведамі і навыкамі. Таксама хочацца адзначыць, што правядзенне работы па ваенна-патрыятычным выхаванні моладзі спрыяе прафілактыцы ўхіленняў ад ваеннай службы.

Ірына КАМАРОВА

Фота прадастаўлены ваенным камісарыятам Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Беларуси установили предельные цены на плодоовощную продукцию по госзаказу

Министерство сельского хозяйства и продовольствия определило максимальные цены на основные виды плодоовощной продукции в межсезонный…

47 минут ago

90-гадовы юбілей адзначае Ала Дактарэнка

Дзевяноста… Дзень нараджэння ці веха ў жыцці? І тое, і другое, калі чалавек поўны энергіі,…

1 час ago

Адзіны дзень інфармавання. Дзень народнага адзінства – аднаўленне гістарычнай справядлівасці

10 верасня на Дзятлаўшчыне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Працавала некалькі інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Перад калектывамі…

1 час ago

Предлагаемые новации в сфере лицензирования стали темой совещания у Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам лицензирования отдельных видов деятельности. На рассмотрение вынесен…

3 часа ago

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

5 часов ago

Нотариус нотариальной конторы проведет прямую телефонную линию

15 сентября с 11.00 до 12.00 нотариус нотариальной конторы Дятловского района Жанна Николаевна Сёмуха проведет…

6 часов ago