Гэты дзень вы набліжалі, як маглі

Напярэдадні 78-годдзя Вялікай Перамогі віншаванні са святам прымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Сцяпан Сафонаў.
З віншаваннямі, падарункамі, кветкамі і песнямі да яго ў вёску Гірычы завітала цэлая дэлегацыя гасцей.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі ад імя ўсіх дзятлаўчан падзякаваў Сцяпану Маісеевічу за мірнае неба і пажадаў здароўя і даўгалецця:

– Дзякуй за вашу сілу волі, бадзёрасць духу,  вернасць Радзіме, за наш мір! Ад усіх нашчадкаў нізкі паклон вам за тое, што вызвалілі Беларусь і ўсю Еўропу ад карычневай чумы. Доўгіх гадоў жыцця вам і моцнага здароўя!

З нагоды свята Аляксандр Станіслававіч уручыў ветэрану падарунак ад старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка.

Да словаў віншавання далучыўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, паабяцаўшы, што сучаснае пакаленне будзе імкнуцца быць дастойным подзвігу сваіх продкаў.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова ўручыла ветэрану падарунак і кветкі ад раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”. Першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык таксама прыехала да Сцяпана Сафонава з прыемнай місіяй: яна далучыла ветэрана да моладзевай акцыі “Кветкі Вялікай Перамогі”: побач з медалямі прышчапіла да лацкана яго пінжака яблыневы цвет, які сімвалізуе ў Беларусі Дзень Перамогі. Такія ж кветкі ўпрыгожылі акно ў доме ветэрана.

Ужо традыцыйнымі сталі “Салдацкі трохкутнік” з віншаваннем ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, а таксама святочны прадуктовы набор ад гандлёвай сеткі “Еўраопт”, які перадала ветэрану дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык.
У гэты дзень Сцяпана Маісеевіча не абышлі ўвагай і віншаваннямі Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа і маленькія “шэфы” ветэрана – навучэнцы Раклевіцкай базавай школы разам са сваімі настаўнікамі.

Прыемным сюрпрызам ветэрану стала песня “Дзень Перамогі”, якую Сцяпану Сафонаву падарылі артысты Дзятлаўшчыны.

– Гэты дзень мы набліжалі, як маглі… – са слязамі на вачах спяваў мужчына гэту легендарную кампазіцыю разам з гасцямі.
Ён ахвотна падзяліўся франтавымі гісторыямі са старшынёй Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандрам Маркушэўскім і ўсімі, хто прыехаў да яго ў гэты адметны дзень.
Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі і падарунак ад абласнога Савета дэпутатаў, а таксама сюрпрызы ад кіраўніцтва раёна і грамадскіх арганізацый прымала дачка ветэрана вайны Аляксандра Ляха, якая прыехала на Дзятлаўшчыну.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар жилого дома в Дятлово

Сегодня в 12-41 спасателям по номеру «101» от очевидцев поступило сообщение о пожаре жилого дома…

2 часа ago

Беларусь и Гана создают комитет по торгово-экономическому сотрудничеству

Беларусь и Гана заключили соглашение о создании совместного комитета по торгово-экономическому сотрудничеству. Соответствующий документ подписан…

5 часов ago

Актуальны каментарый. Абітурыентам пра ўступную кампанію-2026

31 снежня 2025 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб удасканаленні ўступнай кампаніі”. Галоўная…

5 часов ago

Ваша пенсійная справа

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама праводзіцца папярэдняе кансультаванне грамадзян перадпенсійнага ўзросту…

5 часов ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

7 часов ago

Александр Лукашенко заявил о правильности исторического выбора в пользу развития сотрудничества с Китаем

Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил о правильности исторического выбора в пользу развития сотрудничества с Китаем.…

8 часов ago