Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

17 снежня споўнілася 65 гадоў з дня ўтварэння ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння. З іх гісторыяй звязаны і лёс аграгарадка Гезгалы, дзе па сёння былыя воіны-ракетчыкі шануюць традыцыі, выхоўваючы маладое пакаленне на прыкладзе самаахвярнага служэння і вернасці Радзіме.

Сапраўднае свята арганізавала для сваіх былых таварышаў па службе, аднапалчан, жыхароў і гасцей Гезгалаўская пярвічная ветэранская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Ветэраны РВСП”.

У фае Дома культуры можна было паглядзець выставу стралковай зброі і абмундзіравання ваеннаслужачых Узброеных Сіл РБ, якую арганізавалі прадстаўнікі ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

На прафарыентацыйнай сустрэчы са школьнікамі Дзятлаўскага раёна яны расказалі пра гісторыю стварэння факультэта, вучэбна-матэрыяльную базу, якая адпавядае ўсім сучасным патрабаванням, а таксама пра ўмовы правядзення конкурсу пры паступленні, навучання і далейшага праходжання службы. Прадстаўнікі факультэта прапанавалі дзецям сапраўдныя конкурсы-выпрабаванні, каб яны маглі самі пераканацца, якімі якасцямі павінен валодаць будучы курсант, запрасілі паступаць на факультэт.

Усе жадаючыя маглі патанцаваць пад гукі незабыўных мелодый у выкананні Новаяльнянскага народнага духавога аркестра, а таксама паспрабаваць сапраўднай салдацкай кашы.

Урачысты сход адкрыў вынас баявога сцяга 49-й гвардзейскай Станіслаўска-Будапешцкай Чырванасцяжнай ракетнай дывізіі. За ўласныя сродкі адным з былых таварышаў па службе Барысам Харэвічам была выраблена копія сцяга палка 21300, які нёс на дзятлаўскай зямлі баявое дзяжурства. Ён таксама заняў сваё месца на сцэне і будзе перададзены на захоўванне ў  гісторыка-краязнаўчы музей, дзе зойме ганаровае месца ў экспазіцыі, прысвечанай ракетным войскам стратэгічнага прызначэння.

Ад імя раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і сябе асабіста да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, пажадаў усім мірнага неба, здароўя, дабрабыту.

Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Ветэраны РВСП” Іван Кірычэнка ўручыў юбілейныя медалі “65 гадоў утварэння РВСП” ветэранам-ракетчыкам за шматгадовую бездакорную службу ў ракетных войсках, актыўны ўдзел у рабоце ветэранскай арганізацыі і ў сувязі з 65-годдзем утварэння.

Памятным знакам камандуючага РВСП быў узнагароджаны маёр у адстаўцы, старшыня Гезгалаўскай пярвічнай арганізацыі РГА “Ветэраны РВСП” Аляксандр Волкаў.  Для экспазіцыі “Гезгалаўскі ракетны гарнізон” музея  “Гісторыя ваеннага гарадка” Гезгалаўскай сярэдняй школы імя М. І. Нядзеліна старшыня пярвічнай арганізацыі 49-й ракетнай дывізіі Аляксандр Каштальян перадаў макеты комплексу “Тополь” і “Пионер”.

У гэты дзень жыхароў Гезгал чакала яшчэ шмат сюрпрызаў, у тым ліку выступленне салісткі Гродзенскай абласной філармоніі Алы Аўдзейчык, якая таксама не магла не павіншаваць сваіх землякоў з Днём ракетчыка.

Песенныя нумары і святочны настрой дарылі прысутным артысты Гезгалаўскага дома культуры, сярод якіх і юныя зорачкі Нэлі Санюк, Ксенія Жыляніна, ансамбль скрыпачоў.

У канцы мерапрыемства неба над былым ракетным гарнізонам асвяціў святочны феерверк. І няхай гэтыя залпы будуць самымі мірнымі, а ракеты ціха стаяць у сваіх сховішчах, нагадваючы некаму незабыўныя моманты іх баявой біяграфіі.

Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации