Генпракуратура і Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі падпісалі пагадненне аб узаемадзеянні

— У Федэрацыі прафсаюзаў і органаў пракуратуры шмат у чым падобныя задачы. Вядома, формы, метады і паўнамоцтвы ў нас розныя, але мэта працы адна – абарона законных правоў і інтарэсаў грамадзян. Для нас, прафсаюзаў, у першую чаргу – у сферы працоўных адносінаў. Таму мы і прапанавалі аб’яднаць намаганні нашых ведамстваў у гэтым напрамку, – адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў час падпісання дакумента.

Нацыянальнае заканадаўства рэгулюе пытанні рэалізацыі дзяржаўных гарантый па забеспячэнні абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, узаемных правоў і абавязкаў работніка і наймальніка, вызначае ўпаўнаважаныя кантрольна-наглядныя органы, устанаўлівае адказнасць за парушэнні патрабаванняў заканадаўства.

Разам з тым, нягледзячы на прымаемыя меры, наймальнікі часта не прадастаўляюць работнікам бяспечныя ўмовы працы, не выконваюць тэрміны па выплаце заработнай платы. Так, у Гродзенскай вобласці, дзякуючы прафсаюзным юрыстам, за першае паўгоддзе было вернута больш за 121 тысячу незаконна вылічаных або нявыплачаных работнікам грашовых сумаў. За шэсць месяцаў прававыя інспектары працы 15 разоў удзельнічалі ў судовых працэсах, вярнулі на працу чатырох чалавек, склалі амаль паўстотню іскавых заяваў у розныя судовыя інстанцыі.

— У рамках супрацоўніцтва бакоў плануецца правядзенне сумесных мерапрыемстваў па наглядзе і грамадскім кантролі за выкананнем заканадаўства аб працы, ахове працы і прафсаюзах, арганізацыя сумесных прыёмаў грамадзян, а таксама абмен інфармацыяй і прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі, – адзначыў Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк.

Такая работа будзе арганізавана таксама на абласных і раённых узроўнях.

Прэс-служба Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

administrator

Recent Posts

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

42 минуты ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

44 минуты ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

15 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

16 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

18 часов ago