Няма, напэўна, у Беларусі больш вядомай гістарычнай асобы, чым Францыск Скарына. Асабліва сёлета, калі рыхтуемся адзначаць 500-гадовы юбілей беларускай друкаванай кнігі, пра таго, хто гэту кнігу аддрукаваў, пішацца і гаворыцца вельмі шмат. Яно так і павінна быць, бо Скарына — наш бясспрэчны нацыянальны герой, не ведаць пра якога проста немагчыма.
Але ці сапраўды мы ведаем пра нашага першадрукара шмат? Калі хочаце праверыць гэта, запрашаем вас стаць удзельнікам віктарыны «Мая Скарыніяна», якую «Звязда» ладзіць сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Віктарына будзе праходзіць у тры туры, па дзесяць пытанняў у кожным. Дзевяць з іх з варыянтамі, сярод якіх адзін правільны. Прыдумваем мы іх, кансультуючыся з намеснікам дырэктара бібліятэкі па навуковай рабоце, вядомым даследчыкам спадчыны Скарыны Алесем Сушам. Дзясятае ж пытанне, якое патрабуе канкрэтнага адказу, прапануе ад Нацыянальнай бібліятэкі сам спадар Алесь.
Адразу хочам папярэдзіць: не ўсе адказы вы здолееце знайсці ў сеціве (але некаторыя ў публікацыях «Звязды» — дакладна). Не ўсе пытанні простыя, як здаецца на першы погляд. Але ж і чытачы ў нашай газеты — дапытлівыя і дасведчаныя, таму мы ўпэўненыя, што вы з пастаўленай задачай справіцеся. Тым больш, што колькасць удзельнікаў неабмежаваная: адказваць на пытанні можна ўсёй сям’ёй ці цэлым класам.
Вынікі будуць падводзіцца пасля кожнага тура, тады ж будуць друкавацца і правільныя адказы на пытанні. Вашы адказы прымаюцца на працягу месяца пасля апублікавання задання тура.
Пераможцаў віктарыны чакае выдатны прыз — бясплатная экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы акурат у дні, калі краіна будзе святкаваць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання.
Адказы на пытанні можна дасылаць на паштовы адрас рэдакцыі: вул. Б. Хмяльніцкага, 10А, 220013, Мінск (з пазнакай «Скарыніяна») або на e-maіl: skaryna@zvіazda.by.
Пачніце ствараць уласную Скарыніяну — убачыце, як гэта цікава. У добры шлях!
На чарговым пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама прынята рашэнне аб прызнанні ў сацыяльна ненадзейным…
В период активной подготовки к началу учебного года органами госсаннадзора проводятся надзорные мероприятия за торговыми…
Для паспяховай адаптацыі, прафесійнага росту і замацавання маладых спецыялістаў, якія прыбылі на першае працоўнае месца…
Час бязлітасна змывае з твару зямлі цэлыя гарады і цывілізацыі, але над некаторымі рэчамі ён…
Социальная сеть – это среда, где мы общаемся с друзьями, родственниками, знакомыми, коллегами. Поэтому сообщение…
Днямі на вадаёмах райцэнтра прайшла міжведамасная прафілактычная акцыя “Летні патруль”, скіраваная на папярэджанне няшчасных выпадкаў…