Газета “Перамога” адзначае прафесійнае свята

З нагоды Дня друку супрацоўнікі рэдакцыі прымалі віншаванні і ўзнагароды ад Дзятлаўскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі пажадаў калектыву рэдакцыі газеты “Перамога” творчых поспехаў, натхнення, здароўя, мірнага неба над галавой. Ён выказаў упэўненасць на далейшае цеснае супрацоўніцтва.

У гэты святочны дзень Аляксандр Станіслававіч уручыў работнікам рэдакцыі заслужаныя ўзнагароды. Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта атрымала намеснік галоўнага рэдактара Вольга Юшкевіч.

Падзячныя пісьмы Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў былі ўручаны галоўнаму бухгалтару ўстановы Наталлі Лянцэвіч і адказнаму сакратару Таццяне Грыцук.

Да віншаванняў «пераможцаў» далучыліся намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

Ігар Станіслававіч і Вольга Мікалаеўна пажадалі калектыву рэдакцыі новых творчых ідэй і пас­пяховай рэалізацыі ўсіх планаў і задумак, павіншавалі з заслужанымі ўзнагародамі.

У кожным раёне асаблівую ролю адыгрываюць мясцовыя сродкі масавай інфармацыі, ім давяраюць, да іх думкі прыслухоўваюцца. Чытачы на ​​старонках выданняў хочуць мець магчымасць аператыўна атрымліваць якасную і праўдзівую інфармацыю. Усё гэта ў поўнай меры адносіцца і да вас, паважаныя супрацоўнікі газеты “Перамога”, – адзначыў Ігар Станіслававіч. – Упэўнены, што вялікі творчы патэнцыял, высокае журналісцкае майстэрства і ў далейшым будуць залогам плённай дзейнасці стваральнікаў газеты. З гонарам нясіце высокае званне журналіста, заставайцеся вернымі свайму прафесійнаму і грамадзянскаму абавязку.

Ад усёй душы жадаю вам у Год міру і стварэння новых творчых узлётаў, даверу чытачоў і вострага позірку на ўсё новае і цікавае, шчасця, здароўя і дабрабыту!

Акрамя гэтага, напярэдадні Дня друку граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь была адзначана рэдакцыя газеты “Перамога”, якая заняла 3 месца ў намінацыі “За аператыўнасць і аб’ектыўнасць” у абласным творчым конкурсе на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў  і падраздзяленняў МНС.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

10 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

10 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

11 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

12 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

13 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

14 часов ago