Categories: Улада

Гайдукевіч лічыць неабходным зрабіць з чыноўнікаў дзяржаўнікаў

Кандыдат у Прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч лічыць неабходным зрабіць з чыноўнікаў дзяржаўнікаў. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, паведамляе БЕЛТА.

На думку Сяргея Гайдукевіча, у краіне наспелі перамены — у прыватнасці, настаў час для эфектыўных рэформ у эканоміцы, кіраванні дзяржавай. «Трэба зрабіць з чыноўнікаў дзяржаўнікаў. Беларусі патрэбны не клеркі, але людзі з дзяржаўным мысленнем, ініцыятыўныя кіраўнікі, а не людзі, якія баяцца страціць «цёплае» крэсла. Дзяржаўнік усведамляе ўсю асабістую адказнасць перад Айчынай, адказвае за свае дзеянні і не баіцца праяўляць ініцыятыву на карысць Радзіме», — адзначыў ён.

Кандыдат выказаў меркаванне, што настаў час «ствараць цывілізаванае, салідарнае дэмакратычнае грамадства», і са шкадаваннем канстатаваў, што «ў Беларусі пакуль так не склалася». «Дзяржаўная эліта, яе ніша, не занята. Ёсць, вядома, уладныя колы, праўладныя структуры, але гэтага мала», — лічыць ён. «Краіне патрэбна палітычная эліта, і чым яна будзе больш, тым лепш», — лічыць кандыдат.

«Мы бачым, што робіць улада, і ўлічваем усё станоўчае, але бачым таксама шмат памылак, недапрацовак», — сказаў Сяргей Гайдукевіч, адзначыўшы, што «часам памылкі робяцца на пустым месцы». На яго думку, «вышэйшае кіраўніцтва краіны ў цэлым паказала сябе эфектыўным менеджарам, адэкватнай палітычнай сілай, але па шэрагу прычын не можа ўпэўнена рухаць краіну далей і развіццё тармозіцца». «Няма на каго апірацца. Уладныя колы звужаюцца. На месцах няма добрай змены, а цэнтру неабходна надзейная апора», — перакананы ён.

Паводле слоў Сяргея Гайдукевіча, прадпрыемствы «скочваюцца ўсё ніжэй і ніжэй па якасці прадукцыі», а шэраг вытворчасцей проста «працуюць на забіўку складоў». «Колькі гаварылася аб мадэрнізацыі, і ў тэхнічным плане яна адбываецца, але вось у галовах кіраўнікоў усё па-старому: дай план — і ўсё!», — сказаў кандыдат на вышэйшую дзяржаўную пасаду.

Ён таксама звярнуў увагу, што «часта распараджэнні кіраўніцтва краіны не выконваюцца на месцах», у той час як робяцца справаздачы аб выкананні, а на практыцы справы ідуць інакш.

Сяргей Гайдукевіч у сувязі з гэтым расказаў, якім, на яго думку, павінен быць ідэальны міністр. «Міністр як чалавек, які мае ў сваім падпарадкаванні якія-небудзь заводы, вытворчасці, канцэрны, павінен ведаць стан спраў на іх не горш за кіраўніка прадпрыемства. Ён павінен планаваць, бываць на гэтых заводах не ў якасці фешэнебельнай праверкі і незалежна ад рашэння калегіі. Гэта менеджар, чалавек, які павінен умець планаваць сітуацыю», — расказаў ён.

«Хачу сказаць сумленна і шчыра: у Беларусі шмат зроблена за гэтыя гады. З задавальненнем гавару вялікі дзякуй Прэзідэнту краіны, Аляксандру Рыгоравічу, за тое, што ён захаваў суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, утрымаў сітуацыю. Гэта дарагога каштуе. Але настаў час рабіць далейшыя крокі па развіцці нашай краіны», — лічыць Сяргей Гайдукевіч.

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

15 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

16 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

17 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

19 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

19 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

19 часов ago