Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Савета Міністраў і Міністэрства замежных спраў аб падаўжэнні на 2024 год бязвізавага ўезду, які дзейнічае з Літвой, Латвіяй і Польшчай.
Дзятлаўшчына не з’яўляецца прыгранічным рэгіёнам, аднак і ў наш раён завітваюць іншаземныя госці. Цікава было даведацца, што на гэты конт думаюць землякі.
Марыя Максімовіч, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў:
– Дзякуючы “бязвізу” грамадзяне суседніх краін могуць прыехаць у Беларусь і паглядзець, што на самой справе тут адбываецца, як жывуць людзі ў малых і вялікіх гарадах. Прыязджаюць да нас суседзі па пакупкі: у іх ёсць магчымасць набыць якасную прадукцыю па даступных цэнах. Папулярны і турыстычны “бязвіз”, бо ў Беларусі шмат вядомых гістарычных аб’ектаў і можна камфортна адпачыць у аграсядзібах.
Як работнік медыцыны, яшчэ хачу адзначыць, што ў пашане і медыцынскі турызм: на адпачынак і лячэнне літоўцы, латвійцы, палякі з задавальненнем едуць у нашы санаторыі. Ва ўстановы аховы здароўя і прыватныя клінікі яны звяртаюцца для лячэння і пратэзіравання зубоў. Канкурэнтнымі іншаземцы лічаць і нашы касметалагічныя паслугі, а таксама правядзенне аглядаў і кансультацый у беларускіх дактароў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…
З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…
Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…
У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда падзяліўся…