Гармонія – сінонім дасканаласці

І не згадзіцца з гэтым немагчыма, асабліва калі гаворка ідзе пра таленавітага, прыгожага, сціплага і духоўна багатага чалавека.

Хто, калі не такі чалавек, з’яўляецца прыкладам для пераймання ва ўсім: у паводзінах, адносінах да людзей, навакольнага свету, прыкладам дабрыні, спагадлівасці, інтэлігентнасці і вышыні культуры.

Такім чалавекам, на маю думку, можна назваць Жанну Лукашэню, выкладчыка Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, мастачку з вялікай літары, сапраўднага творцу і цудоўную жанчыну. Напярэдадні жаночага свята ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло адкрыццё выставы Жанны Вячаславаўны, і выставы незвычайнай, якой дзятлаўчанам яшчэ не даводзілася бачыць, – роспіс на камені. Што Жанна – мастак рознабакова адораны, які выкарыстоўвае шматлікія тэхнікі пісьма, ведала даўно, але такога не чакала і была прыемна здзіўлена – гэта ж сапраўднае мастацтва, і майстэрства, і гармонія! Так, так, гармонія, якая пераплятаецца з дасканаласцю. На маленькім камені намаляваць цэлую сюжэтную карціну! Хіба ж гэта не дзіва? І што за талент у чалавека, што за рука!

Не верыце, што можна здзівіцца і зачаравацца яе работамі? Тады абавязкова зазірніце ў Дзятлаўскі музей – і вы пераканаецеся самі. Упэўнена – не зможаце адарваць вачэй ад яркага дзіва, раскладзенага на фігурным століку канца 19 стагоддзя. Горы і мора, падводнае царства, неверагодныя прыродныя пейзажы і, безумоўна, фантастычныя касмічныя прасторы.

Акрамя таго, прадстаўлены і мастацкія работы Жанны Вячаславаўны, якія парадуюць вока любога чалавека, што цэніць прыгажосць і палітру вясновых фарбаў.

Глядзіш на работы мастачкі і думаеш: якое шчасце, што ў Дзятлаве жывуць такія таленавітыя жанчыны, вучаць нашых дзяцей бачыць прыгажосць і перадаваць яе ўзмахам пэндзля, словам, нотамі і проста сваёй прысутнасцю.

Са святам Вясны і Прыгажосці, паважаная Жанна Вячаславаўна, са святам, дарагія жанчыны нашай роднай Дзятлаўшчыны!

Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага раённага турыстачнага інфармацыйнага цэнтра

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Гаспадара няма. Хто будзе касіць?

У рэдакцыю газеты “Перамога” звярнулася жыхарка райцэнтра з пытаннем, якое даўно яе непакоіла: – Праз…

11 часов ago

Са святам, эканамісты Дзятлаўшчыны!

30 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень эканаміста. Ад імя кіраўніцтва раёна работнікаў гэтай важнай прафесіі…

11 часов ago

Дзяржаўтаінспекцыя праверыць сельгастэхніку

У час правядзення ўборачнай кампаніі ў Дзятлаўскім раёне інспектары МА ДАІ Слонімскага РАУС наведаюць аграпрамысловыя…

12 часов ago

Камбайны – на старце жніва-2026

Ужо зусім хутка на Дзятлаўшчыне пачнецца ўборачная кампанія. Напярэдадні камісія на чале з першым намеснікам…

12 часов ago

Навіны бібліятэкі. Казкі з куфэрка і “Магія чытання”

З 2024 года Дзятлаўская раённая бібліятэка прымае ўдзел у праекце бібліятэчнага тэатра кніжных прадстаўленняў “Магія…

12 часов ago

Навіны бібліятэкі. Кніжнае дзяцінства: чытаем разам

Кніга – верны і незаменны спадарожнік дзяцінства. Менавіта яна з першых гадоў жыцця вучыць маленькага…

12 часов ago