Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Ірына Чаславаўна Камарова

Нарадзілася 8 лютага 1981 года ў горадзе Дзятлаве Гродзенскай вобласці. У 1998 годзе скончыла сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава з сярэбраным медалём. У тым жа годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “журналіст, спецыяліст па рэкламе і сувязі з грамадскасцю” са спецыялізацыяй “інфармацыя і камунікацыя”, які паспяхова скончыла ў 2003 годзе. Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ў газеце “Антэна” памочнікам менеджара па сувязях з грамадскасцю і маркетынгу, затым — у ТДА “БелСваМО” спецыялістам па рэкламе. У сакавіку 2008 года была прынята на працу тэхнічным рэдактарам ва ўстанову “Рэдакцыя газеты “Перамога”. У жніўні 2008 года пераведзена на пасаду загадчыка па асноўных напрамках дзейнасці рэдакцыі. У чэрвені 2011 года прызначана на пасаду рэдактара праграмы радыёвяшчання “Дзятлава” ўстановы “Рэдакцыя газеты “Перамога”.

І. Камарова неаднаразова станавілася прызёрам і пераможцам абласных і рэспубліканскіх конкурсаў сярод сродкаў масавай інфармацыі і прафесійных журналістаў, за добрасумленную працу і прафесійныя поспехі была адзначана на раённым і абласным узроўнях. У 2010 годзе ўзнагароджана Падзячным пісьмом Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. У 2012 годзе – Дыпломам Гродзенскага аблвыканкама за ІІІ месца ў абласным спаборніцтве сярод журналістаў абласных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё; Падзячным пісьмом Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. У 2013 годзе – Граматай Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС; Ганаровай Граматай упраўлення ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама. У 2014 годзе – Дыпломам пераможцы за I месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях; Дыпломам пераможцы за I месца ў абласным спаборніцтве сярод журналістаў абласных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё. У 2015 годзе занесена на раённую Дошку гонару; узнагароджана Дыпломам за II месца ў рэспубліканскім конкурсе сярод СМІ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У 2016 годзе ўзнагароджана Граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Году культуры.
Замужам. Выхоўвае дачку.

Распараджэннем старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 08.12.2017 года №129рк прызначана галоўным рэдактарам установы “Рэдакцыя газеты “Перамога” з 11 снежня 2017 года.

1 Комментарий

  • Удачи, Ирина Чеславовна. Вы эту должность заслужили

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации