Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Каранік ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” дваццаці навучэнцам установаў агульнай сярэдняй адукацыі вобласці, сярод якіх была васьмікласніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава Ксенія Калодзіч.
Добрай традыцыяй стала ўручэнне пашпартоў у рамках акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі” чатырнаццацігадовым юнакам і дзяўчатам, якія дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе і пазакласнай рабоце.
Ксенія падзялілася сваімі ўражаннямі:
– Для мяне быць грамадзянінам сваёй краіны – гэта, у першую чаргу, быць спагадлівым і неабыякавым чалавекам, які заўсёды робіць хай невялікія, але добрыя справы, для сябе, сваёй школы, краіны. Я ўпершыню была на такім маштабным мерапрыемстве. Мяне перапаўняла пачуццё гонару і адказнасці перад сябрамі, мамай і класным кіраўніком, якія прыехалі мяне падтрымаць і знаходзіліся ў зале.
– Вельмі адказна і хвалююча ўдзельнічаць у такім мерапрыемстве, – гаворыць мама Ксеніі Алена Уладзіміраўна. – Я ганаруся сваёй дачкой, якая ў такім юным узросце была ўдастоена прадстаўляць наш раён. Дзякуючы Ксеніі, я заўсёды адчуваю сябе шчаслівай мамай. Гэтыя адчуванні служаць мне надзейнай падтрымкай у жыцці і дапамагаюць у нялёгкія дні.
Святлана САЛАЎЁВА,
класны кіраўнік 8 “Г” класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…