У Дзятлаўскім раёне прадаўжае рэалізоўвацца праект “Футбол ў вёсцы”. Першымі ў ім прынялі ўдзел спартсмены Дварэцкай сярэдняй школы. Нагадаем, што арганізатарамі праекта з’яўляецца Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы фізкультурна-спартыўны клуб, Асацыяцыя “Беларускай федэрацыі футбола”. Удзельнікамі праекта стануць дзеці 12 установаў раёна. Сёння выхаванцы спартыўнай школы перадалі эстафету футбалістам Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.
Сустрэча пачалася з мультымедыйнай прэзентацыі, у час якой старшы трэнер па футболу Уладзімір Ганчар пазнаёміў юных спартсменаў школы з ідэяй стварэння праекта, з гісторыяй футбола, асаблівасцямі гульні, асноўнымі крытэрыямі судзейства. Трэнеры разам з юнакамі ўзгадалі лепшых беларускіх футбалістаў, знакамітых ва ўсім свеце спартсменаў. Асабліва зацікавіла дзяцей гісторыя з’яўлення спартыўнага мяча.
Павіншаваў ўдзельнікаў сустрэчы галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда, які адзначыў важнасць праекта для развіцця дзіцячага футбола, фізічнага здароўя падрастаючага пакалення.
Жаданымі гасцямі на сустрэчы былі прадстаўнікі Асацыяцыі “Беларускай федэрацыі футбола”, якія напрыканцы разам з трэнерамі і юнакамі ўключыліся ў гульню, а пасля – уручылі падарункі лепшым ігракам.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…