“Футбол у вёсцы”: гуляюць спартсмены Гезгалаўскай школы

21 красавіка футбалісты дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы на гэты раз завіталі з эстафетай у Гезгалы, якую беражліва перадалі сваім аднагодкам вучні з Раклевічаў.

З гісторыяй узнікнення сусветнага футбола, яго разнавіднасцямі, знакамітымі імёнамі, лепшымі футбольнымі клубамі свету пазнаёміла навучэнцаў школы мультымедыйная прэзентацыя. Разам з арганізатарам праекта Уладзімірам Ганчаром дзеці ўзгадалі правілы гульні ў футбол, знакамітых футбалістаў Беларусі, пазнаёміліся з ТОП-10 лепшых футбалістаў свету, з цікавымі фактамі ўзнікнення гэтай гульні. Гісторыя развіцця футбола на Дзятлаўшчыне асабліва захапіла спартсменаў гэтай школы: чорна-белыя фотаздамкі футбольных каманд “Матор”, “Славянка”, каляровыя здымкі футбольных клубаў “Ніва” і “Белая Русь” дзеці разглядалі з цікаўнасцю. Працягам сустрэчы, як і планавалася, стаў майстар-клас на навучанне юных футбалістаў элементам гульні. Футбольны матч стаў доўгачаканым працягам сустрэчы. Каманды былі дастойныя. Таму першага гола прыйшлося чакаць доўга. Футбалісты кожнай каманды былі настроены на перамогу. Яны бегалі па полі, імкнучыся адвесці мяч ад саперніка ўбок, актыўна разгортвалася і барацьба за валоданне мячом. Не былі страшныя юным футбалістам падзенні і ўдары, пасля якіх спартсмены падымаліся і беглі далей. Здавалася, што моцы ў іх было не адняць.

Лепшыя футбалісты па выніках матча былі адзначаны трэнерамі. Яны  ўвойдуць у склад каманды сваёй школы і прымуць удзел у асноўных спаборніцтвах у Дзятлаве

На развітанне каманда Гезгалаўскай школы атрымала падарункі: часопісы, блакноты, эмблемы, спартыўныя мячы ад  Беларускай федэрацыі футбола. Іх уручыў удзельнікам арганізатар і аўтар праекта Уладзімір Ганчар. Наступнымі эстафету чакаюць спартсмены з Таркачоў.

Аксана Андалюкевіч

Стоит почитать:

“Футбол в деревне” – на спортивной площадке Раклевичской школы. Эстафету передали учащиеся из Хвиневич

Футбол у вёсцы. Эстафету перанялі футбалісты з Хвінявічаў

administrator

Recent Posts

Украў, выпіў – у турму

Рэзанансны выпадак адбыўся ў адной з вёсак Дзятлаўскага раёна. Ураджэнец Дзятлаўшчыны, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, вярнуўся…

13 минут ago

Бяспека вышэй за ўсё

Кожны павінен ведаць, як паводзіць у экстрэмальнай сітуацыі, каб выратаваць сябе і тых, хто побач.…

1 час ago

В Беларуси накопали более 500 тыс. тонн сахарной свеклы

Сахарная свекла в Беларуси убрана с 12% площадей, картофель - с 8%. Об этом БЕЛТА…

3 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда ў…

4 часа ago

«Картофельный бум» приглашает гостей в Гезгалы!

Главный осенний праздник вкуса, веселья и белорусского гостеприимства уже близко!  Щедрая белорусская земля и талантливые…

4 часа ago

Прастора натхнення і сувязі пакаленняў

Сучасная бібліятэка сёння – гэта не толькі месца, дзе захоўваецца літаратура ці выдаюцца кнігі. Гэта…

6 часов ago