Форум узяў след злодзеяў

У адзін з вераснёўскіх вечароў 2018 года міліцыянер-вадзіцель Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы Сяргей Катрач быў на выхадным. Калі ён выйшаў на балкон, стаў сведкам неадназначнай сцэны. І толькі далейшыя аператыўныя дзеянні міліцыянера дапамаглі раскрыць учыненае на яго вачах злачынства па гарачых слядах.

Што ж убачыў праваахоўнік са свайго балкона і чаму вырашыў умяшацца? Погляд Сяргея Катрача прыцягнула дзіўная кампанія, якая знаходзілася каля магазіна “Дзяжурны” на вуліцы Савецкай райцэнтра. На зямлі без прытомнасці ляжаў мужчына, над ім схіліўся яшчэ адзін і абмацваў кішэні адзення ляжачага, трэці ўдзельнік “нямой сцэны” трымаў у руках сумку і нешта там шукаў.

Міліцэйская інтуіцыя ніколі раней не падводзіць прапаршчыка Сяргея Катрача, і на гэты раз ён неадкладна патэлефанаваў у дзяжурную часць, каб выслалі нарад міліцыі праверыць падазроных грамадзян.

Не паспеў ён скончыць тэлефонную размову, як мужчыны, якія стаялі над ляжачым чалавекам, сталі ўцякаць з вуліцы Савецкай у накірунку вуліцы Чапаева. Але на выклік ужо спяшаліся мабільныя “совы”, якія няслі дзяжурства па горадзе. Калі прыбыў нарад групы затрымання, Сяргей Катрач, паведаміў, што зламыснікі зніклі ў дварах па вуліцы Чапаева.

Тады міліцыянер-кінолаг Віктар Жынко прыняў рашэнне паставіць на след злодзеяў свайго чацвераногага памочніка – службовага сабаку па мянушцы Форум. Тым часам міліцыянер-вадзіцель накіраваў машыну ў аб’езд, каб заблакіраваць правапарушальнікам шляхі адыходу. Сяргей Катрач застаўся каля пацярпелага прыводзіць яго ў прытомнасць, бо мужчына аказаўся п’яным і пакуль нават не здагадваўся, што адбываецца.

Форум упэўнена ішоў па слядах. Ад службовага сабакі і раней так запраста яшчэ ніхто не ўцякаў. Не стала выключэннем і гэта здарэнне. Прайшоўшы метраў 150, Форум нагнаў злодзеяў, вывеўшы свайго гаспадара да аднаго з дамоў па вуліцы Чапаева. У гэты час зламыснікі як раз дзялілі скрадзеныя грошы, якімі разжыліся ў бездапаможнага мужчыны. Супрацоўнікі Дэпартамента аховы аператыўна затрымалі правапарушальнікаў і даставілі іх ў раённы аддзел унутраных спраў. Так неабыякавасць і пільнасць Сяргея Катрача паспрыялі раскрыццю яшчэ аднаго злачынства.

Дзяніс ШЭЎЧЫК,

старшы інспектар Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы

administrator

Recent Posts

Паважаныя жыхары Дзятлаўскагараёна, віншуем вас з чарговай гадавінай вызвалення горада і раёнаад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Колькі б ні прайшло дзесяцігоддзяў, гэты памятны дзень назаўжды застанецца адным з самых значных для…

3 часа ago

Пытанне – адказ. Якія новыя патрабаванні да школьнай формы?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці праўда, што патрабаванні да школьнай формы мяняюцца? Дзе пра гэта даведацца? Адказ:…

3 часа ago

Безопасные каникулы: спасатели провели для детей квест «Как не поссориться с огнем» и эстафету безопасности

В рамках профилактической акции «Безопасные каникулы» работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям совместно с председателем…

3 часа ago

Пераможнае лета

9 ліпеня 1944 года… З гэтай свяшчэннай даты пачаўся адлік мірнага жыцця на Дзятлаўшчыне. Коштам…

4 часа ago

Аграрии Беларуси убрали 28 процентов площадей озимого ячменя — намолот составил 294 тысячи тонн

В стране набирает обороты уборочная кампания. По оперативным данным на 8 июля, озимый ячмень убран…

19 часов ago

Установы адукацыі: што зроблена, дзе ідуць рамонты?

Добраўпарадкаванне, павышэнне ўзроўню бяспекі, папаўненне матэрыяльна-тэхнічнай базы – усё гэта вельмі важна, асабліва калі тычыцца…

20 часов ago