9 жніўня ў горадзе Іўі адбудзецца свята “Іўеўскі памідор”, у час якога будуць цікавыя конкурсы (на лепшы карнавальны касцюм, лепшую страву з памідораў), майстар-класы, спартыўна-таматныя спаборніцтвы, выставы-продажы, дыскатэка.

12 жніўня ў аграгарадку Жухавічы Карэліцкага раёна пройдзе фестываль “Appleday” (“Яблычны дзень”). На свяце можна будзе набыць саджанцы яблынь, паспрабаваць стравы з яблыкаў, паўдзельнічаць у спаборніцтвах.

12 жніўня на Аўгустоўскім канале (шлюз “Дамброўка”, Гродзенскі раён) пройдзе “Свята мора-2017”. У час яго таксама будзе ладзіцца чэмпіянат па балотным футболе і абласное спартыўнае свята “Плаванне “на чым папала”.

13 жніўня фестываль-кірмаш “Мядовы вальс” адбудзецца ў аграгарадку Уселюб Навагрудскага раёна. У праграме: канцэрт “Мядовы вальс”, выстава-продаж мёду, конкурс “Самы смачны мёд”, танцавальная праграма.

13 жніўня раённае свята-конкурс “Дзень добры, суседзі!” адбудзецца ў аграгарадку Новадзявяткавічы Слонімскага раёна.

13 жніўня ў аграгарадку Копцеўка Гродзенскага раёна пройдзе фестываль шоу-праграм “Агонь, вада, паветра”. Гасцей мерапрыемства чакае шоу з сабачкамі, шоу-пескаграфія, аквагрым, канцэрт, атракцыёны.

13 жніўня ў Слоніме адбудзецца шоу “Парад нявестаў-2017”. Можна будзе ўбачыць і ацаніць прыгажосць нарадаў для нявестаў, майстэрства візажыстаў і цырульнікаў.

13 жніўня аматары беларускай культуры і фальклору запрашаюцца на канцэрт “Фальклорная нядзеля”, які пройдзе ў Гродне на плошчы Савецкай.

13 жніўня свята беларускай кухні “Моц смаку” будзе праводзіцца ў аграгарадку Лелюкі Іўеўскага раёна. У праграме: дэгустацыя нацыянальных страваў, майстар-клас, спартыўныя конкурсы, забаўляльныя праграмы, выставы.

13 жніўня ў аграгарадку Цырын Карэліцкага раёна пройдзе фестываль “Мядовы фэст”. Гасцей свята чакае салодкая дэгустацыя, выстава-продаж мёду і прадуктаў пчалярства, конкурсы, канцэрт.

13 жніўня гарадскі пасёлак Жалудок Шчучынскага раёна запрашае на фестываль кветак. Гасцей чакаюць шматлікія конкурсы, майстар-класы па стварэнні кветкавых кампазіцый і ландшафтным дызайне.

11-13 жніўня ў вёсцы Старынцы Бераставіцкага раёна адбудзецца VI адкрыты раённы фестываль радыёкіруемых мадэляў “Бераставіца запрашае сяброў”. У праграме: выстава мадэляў, спаборніцтвы па паветраных баях у розных класах мадэляў, майстар-класы па кіраванні авіямадэлямі.

Падрыхтавала да друку С. ГРЫШЫНА

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации