Фестываль “Зецельскі фэст” у Дзятлаве. Урачыстае адкрыццё (+відэа)

Ужо восьмы раз фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” сабраў у нашым горадзе тых, для каго сям’я – гэта не проста слова, а вялікае добрае сэрца, сагрэтае шчасцем.

Больш за 60 сем’яў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці будуць сёння паказваць свае ўменні ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, а дзятлаўчане і госці горада – адпачываць, весяліцца, зараджацца энергіяй і дарыць добры настрой адзін аднаму.

Гасцінная дзятлаўская зямля шчыра сустрэла апладысментамі і духмянымі караваямі ганаровых гасцей свята – прадстаўніц “Саюза жанчын Расіі” Рэспублікі Карэлія Наталлю Няборскую, Валерыю Маркелаву, Наталлю Лоймаеву, а таксама намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Аляксандру Гарачаву.

Удзельнікаў і гасцей фестывалю павітаў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– “Зецельскі фэст” мы праводзім восьмы раз, прыемна, што з кожным годам ён набірае абароты і апошнія два гады ўжо праходзіць у якасці міжрэгіянальнага. Сям’я – самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека, гэта тое месца, дзе нас заўжды рады бачыць, прымуць і ў горы, і ў радасці. Сёння аказваецца вельмі сур’ёзная падтрымка дзяржавы сем’ям, асабліва шматдзетным, прыёмным. Хачу падзякаваць бацькам прыёмных дзяцей. Гонарам раёна з’яўляюцца і 300 шматдзетных сем’яў, у якіх выхоўваецца больш за тысячу дзяцей. Вялікая пашана жанчынам, адзначаным ордэнам Маці, іх на Дзятлаўшчыне 51. Мерапрыемства праходзіць у межах рэспубліканскай акцыі “Мая сям’я – мая краіна”, і хацелася б, каб, удзельнічаючы ў конкурсах, вы адчувалі падтрымку сваіх родных. Жадаю, каб у вашых сем’ях заўжды панавалі мір, спакой, дабрабыт.

Да віншаванняў з Днём сям’і далучылася Аляксандра Гарачава, якая таксама згодная, што сям’я – гэта наша апора, дзе мы чэрпаем энергію, новыя сілы. Яна адзначыла, што фестываль “Зецельскі фэст”, які з мінулага года ўжо з’яўляецца не проста раённым, а міжрэгіянальным, атрымаў шмат станоўчых водгукаў ад сем’яў-удзельнікаў з іншых раёнаў, таму і сёлета тут сабралася шмат гасцей. Аляксандра Сяргееўна пажадала ўсім моцнага здароўя, шчасця, шанаваць і зберагаць сямейныя традыцыі.

Хлебам-соллю віталі сёлета 13 сем’яў з іншых раёнаў вобласці, якія прыехалі паўдзельнічаць у фестывалі. Арганізатары свята павіталі іх і ўручылі духмяныя дзятлаўскія караваі і памятныя сувеніры аб сустрэчы.

Вялікая радасць у кожнай сям’і, калі нараджаюцца дзеці. Увесь горад віншаваў у гэты дзень самага юнага свайго жыхара Антона Яраша і яго бацькоў.

Адным са значных юбілеяў у сямейным жыцці з’яўляецца сярэбранае вяселле. Яго адзначаюць пары, якія пражылі разам 25 гадоў. Цырымонію заключэння сярэбранага шлюбу правяла начальнік аддзела ЗАГС Кацярына Ваніслаўчык. Сёлета ў ганаровай кнізе раённага аддзела ЗАГС свае подпісы пакінулі 7 “сярэбраных” сем’яў-юбіляраў. Усе яны атрымалі памятныя юбілейныя медалі, а кветкі і падарункі прымалі ад прадстаўнікоў арганізацый, дзе працуюць.

Яшчэ больш гарачымі апладысментамі сустракалі сямейныя пары, якія святкуюць сёлета залатое вяселле. Гэта Міхаіл Іванавіч і Яніна Іосіфаўна Кучынскія, Георгій Арсенцьевіч і Марыя Сцяпанаўна Белушы, Сямён Аляксандравіч і Алена Феліксаўна Пруцікі. Вядучыя пажадалі, каб іх пачуцці, светлыя і глыбокія, і надалей былі для іх крыніцай сілы, аптымізму і шчасця.

Пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства ўдзельнікаў фестывалю запрасілі на інтэрактыўныя пляцоўкі і зоны – “Рэтра-сям’я”, “Арт-актыў”, “Гастранамічная”, “Турыстычная”, “Мама, тата, я – спартыўная сям’я”, пажадалі ім натхнення, вялікіх поспехаў, удачы і перамог.

Святлана ГРЫШЫНА

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

8 часов ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

8 часов ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

19 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

20 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago