Дзеці і дарослыя, мясцовыя жыхары і госці Дзятлава мелі магчымасць папрысутнічаць на карнавале-фестывалі роставых лялек і гульнёвых праграм.
Яго ўдзельнікі прывезлі на фестываль мноства захапляльных і цікавых гульняў, бо, як хтосьці слушна сказаў, гульня — гэта жыццёвая лабараторыя дзяцінства.
Але перш чым прапанаваць гледачам казкі і забавы, артысты ў казачных касцюмах удзельнічалі ў шэсці па вуліцах Дзятлава. Герояў вядомых мультфільмаў і казак віталі дзятва і дарослыя. Фестывалілі па-суседску: дзятлаўчане, госці з Карэліцкага, Свіслацкага, Лідскага, Дзяржынскага раёнаў.
Менавіта выдатнага настрою, знаёмства з новымі цікавымі героямі-лялькамі пажадалі на пачатку фестывалю члены журы: дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, яна ж старшыня журы, Таццяна Нікіпорчык, старшыня раённага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Алена Чайкоўская, метадыст метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Янушкевіч. Яны зычылі ўдзельнікам поспехаў, а перамогі – мацнейшым.
Пераможцамі сталі ўзорны тэатр гульні роставых лялек «Лялькі для ўсіх» Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (кіраўнікі Іван Каско, Аксана Кашляк) і
народны тэатр-студыя гульні “Карагод” з аграгарадка Грынкі Свіслацкага раёна (Марыя Самалевіч). На другой пазіцыі — узорная тэатральна-гульнявая студыя «Жэўжыкі» з горада Фаніпаля Дзяржынскага раёна (Жанна Скапавец) і творчы калектыў Гезгалаўскага дома культуры (Наталля Бузук). Дастойнае выступленне паказалі і народны тэатральны калектыў «Бераг» з Мінойтаў Лідскага раёна ( Святлана Чайко) і творчы калектыў Дзятлаўскага РАНС (Мікіта Кандратовіч).
Акрамя гэтага, госці захапляліся шоу мыльных бурбалак, крыа-шоу з вадкім азотам «Лабараторыя навуковых цудаў» студыі дзіцячых святаў «Сюрпрыз» з горада Ліды.
Таццяна САНЮК
Фота Ільі КАВАЛЕНКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…
В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…