Для Эвеліны Бародзіч захапленнем з’яўляецца маляванне. Цяпер дзяўчынка развівае свае мастацкія здольнасці ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў пад кіраўніцтвам Таццяны Станіславаўны Русінай і Жанны Вячаславаўны Лукашэні.

Старанная, займаецца з цікавасцю — так характарызуюць яны сваю выхаванку.

Як кажа сама Эвеліна, больш за ўсё ёй падабаецца маляваць простым алоўкам. А яшчэ яна спрабуе сябе ў прыкладным канструяванні з паперы.

Мастацкія здольнасці ў Эвеліны заўважылі яе бацькі. Яны і прывялі дзяўчынку ў школу мастацтваў. Тут яна займаецца яшчэ пакуль год, аднак ужо паспела дасягнуць першых поспехаў.

Работы Эвеліны прымалі ўдзел у раённай выставе “Фарбы Перамогі”,  у конкурсе “Вялікодны куліч”,  у вялікоднай выставе ў музеі.

Эвеліна Бародзіч

А вось першым сур’ёзным поспехам на мастацкай ніве для Эвеліны стаў абласны агляд-конкурс дзіцячых малюнкаў “Вялікая Перамога”, які праводзіла Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці. На конкурсе работа дзяўчынкі адзначана дыпломам 1 ступені. Па выніках рэспубліканскага этапу конкурса “Вялікая Перамога” Эвеліна  атрымала дыплом прызёра.

А. ДУБРОЎСКАЯ

НА ФОТАЗДЫМКУ: Эвеліна Бародзіч

Фота Б. ВАРНЫ

About Author
administrator
View All Articles
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации