12 верасня ў Гродне адкрылася выстава-кірмаш “Еўрарэгіён “Нёман-2019”, якая будзе праходзіць на працягу трох дзён.

У мерапрыемстве прыме ўдзел філіял “Санаторый “Радон” ААТ “Белаграздраўніца”.

Сваю выставу “Радон” ладзіць у складзе кампаніі “Белаграздраўніца”, якая прадстаўляе дарослыя і дзіцячыя санаторыі. У праграму ўваходзіць раздача рэкламнай прадукцыі для азнаямлення з асноўнымі профілямі лячэння, лячэбна-дыягнастычнымі базамі санаторыяў, іншай актуальнай інфармацыяй.

Удзел у выставе-кірмашы санаторый “Радон” прымае з часу яе заснавання. Дзякуючы гэтай выставе, санаторый мае магчымасць падрабязна расказаць аб сваіх паслугах.

– Людзі атрымліваюць інфармацыю аб кошце пуцёвак, лячэнні, задаюць пытанні, якая іх цікавяць. Можна сказаць, што гэта рэкламная кампанія для нашай арганізацыі, – зазначае Алена Камароўская, начальнік аддзела маркетынгу санаторыя “Радон”.

Для даведкі

“Еўрарэгіён “Нёман” – штогадовая міжнародная кірмаш-выстава, якая арганізуецца на працягу дваццаці гадоў. Яе мэта – палепшыць супрацоўніцтва, а таксама стварыць сумесныя праекты паміж Беларуссю, Расіяй, Літвой, Польшчай у сферы эканомікі. Звычайна ўдзел у мерапрыемстве прымаюць больш за 150 прадпрыемстваў і арганізацый, якія прадстаўляюць свае паслугі і тавары.

“Еўрарэгіён “Нёман” – праект, неабходны для паляпшэння эканомікі дзяржаў, якія ўваходзяць у яго, а таксама для ўсталявання сяброўскіх адносінаў паміж краінамі-суседзямі.

Святлана АБРАМЧУК

Похожие публикации