Дзятлава VS Круцілавічы: на старце толькі дзяўчаты

Напярэдадні жаночага свята ў Круцілавіцкай сярэдняй школе прайшла таварыская спартландыя сярод здаровых гарадоў і пасёлкаў Дзятлаўскага раёна.

Удзел у стартах прынялі чатыры жаночыя каманды: зборныя раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, навучэнак і педагогаў Круцілавіцкай сярэдняй школы, ААТ “ГранітАгра”.

– Турнір прайшоў у межах папулярызацыі праекта “Здаровыя гарады”, – адзначыла галоўны доктар цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алена Шайбак. – Мерапрыемства стала добрай нагодай далучыцца да спорту, руху за здаровы лад жыцця, а таксама павіншаваць мілых дзяўчат, жанчын з надыходзячым святам 8 Сакавіка.

Гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства павітаў гаспадар пляцоўкі – дырэктар Круцілавіцкай сярэдняй школы Сяргей Гузоўскі.

– Спартыўныя спаборніцтвы да Міжнароднага жаночага дня на базе нашай школы ўжо сталі добрай традыцыяй, – адзначыў Сяргей Аркадзевіч. – Рады, што з кожным годам становіцца ўсё больш аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.

У час спартыўна-забаўляльнай праграмы, падрыхтаванай Данілавіцкім домам культуры, спартсменкам патрэбна было праявіць не толькі хуткасць, спрыт, вынослівасць, камандны дух і тактычную хітрасць, але і творчасць, стойкасць, гумар. Па выніках усіх этапаў пераможцамі сталі навучэнкі школы, на другой пазіцыі – прадстаўніцы райЦГЭ, трэцяе месца ў гранітаўцаў.

 

Усе ўдзельніцы атрымалі заслужаныя дыпломы, кветкі і прызы ад спонсараў – Дзятлаўскага райЦГЭ і ААТ “Граніт-Агра”. Яны падзяліліся эмоцыямі ад удзелу ў вясёлых стартах.

Аляксандра Лісоўская, навучэнка Круцілавіцкай сярэдняй школы, капітан каманды:

– З радасцю паўдзельнічала ў спаборніцтвах, у нашай камандзе амаль усе вучаніцы 7 класа і дзве дзесяцікласніцы. Усё прайшло вельмі весела і дружна, асабліва ў тым конкурсе, дзе трэба было стварыць жартоўны вобраз Вясны. Яго вельмі цікава прадставілі настаўнікі, мы рады за іх. Усёй нашай камандзе блізкая спартыўная тэма, таму мы найлепш паказалі сябе на гэтых этапах. Наша школа заўсёды выступае за здаровы лад жыцця, мы ахвотна прымаем удзел у спартыўных сустрэчах.

Марыя Шымчык, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ:

– У спартландыі ўдзельнічаю ўпершыню, незвычайна цікавы вопыт. Пабегалі разам з маладым пакаленнем – і самі адчулі сябе бадзёрымі і энергічнымі, больш упэўненымі. Мне, як чалавеку творчаму, больш за ўсё спадабаўся конкурс з вобразам Вясны, тым больш што я сама была мадэллю. Нягледзячы на тое, што накал барацьбы быў не жартоўны, ніхто не прайграў: усе атрымалі мора станоўчых эмоцый і прыемныя прызы. Лічу, што падобныя спартыўныя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і дарослых у падтрымку праекта “Здаровыя гарады” павінны стаць рэгулярнымі і разнастайнымі.

Наталля АВЯРЧУК     

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

1 час ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

20 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago