Дзятлаўшчына самабытная на выставе ў Гродне

У рамках абласнога праекта “Добрых рук майстэрства” ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава, якая прэзентуе самабытную культуру Дзятлаўшчыны.

На працягу месяца наведаць яе і дакрануцца да спадчыны і традыцый нашага краю можа кожны гродзенец або госць горада. Пра выставу і яе ўдзельнікаў расказаў загадчык сектара культуры райвыканкама Васіль Шыцько:

– Выстава “Добрых рук майстэрства”, арганізаваная па ініцыятыве ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, – выдатная магчымасць на абласным узроўні паказаць дасягненні ў галіне народнай культуры. Ад Дзятлаўшчыны мы прадставілі больш за 300 работ 13 нашых майстроў. Для кожнага з творцаў удзел у такім мерапрыемстве – высокая ацэнка творчасці і стымул імкнуцца да новых вышыняў майстэрства. Выстава ўрачыста адкрылася экскурсіяй і майстар-класамі, зацікавіла ўдзельнікаў. Дзецям асабліва спадабалася лозапляценне.

– Раскажыце падрабязней пра экспазіцыю.

– На выставе “Добрых рук майстэрства” наведвальнікі пазнаёмяцца з калекцыямі работ майстроў Дзятлаўшчыны, якія сваёй творчасцю ўнеслі вялікі ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай культуры. Асаблівае месца ў ёй займаюць абрад “Юр’е” з вёскі Ахонава і традыцыйная страва дранікі – элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Да абраду “Юр’е” быў створаны сувенір з часцінкай “юр’еўскага пояса”, які, згодна з павер’ем, мае сілу абярэга. Тут жа можна ўбачыць традыцыйны святочны строй Дзятлаўшчыны, звесткі аб якім збіраліся спецыялістамі раённага метадычнага цэнтра па крупінках у шматлікіх экспедыцыях па вёсках раёна.

– Творчасць якіх майстроў прадстаўлена ў Гродне?

– Асаблівае месца ў экспазіцыі адведзена работам майстроў па ткацтве Марыі Касіла, Соф’і Касцюк і Ніны Ёдка. Гэта разнастайныя па тэхніках выканання і выкарыстаных матэрыялах посцілкі і дываны, абрусы з непаўторнымі узорамі, ручнікі, аздобленыя ўнікальнымі “зубамі”. Майстэрства па вязанні шыдэлкам прадстаўляе Марына Лотыш, тканыя  паясы з характэрнымі ўзорамі вёсак Дзятлаўшчыны – Валянціна Гнаінская, вырабы з лазы – Сяргей Балыкоў, вытанчаны керамічны посуд, выкананы ва ўнікальнай тэхніцы глазуравання “малачэнне” – Анатоль Кардаш. Нікога не пакінуць раўнадушным яго жывапісныя палотны. У экспазіцыі прадстаўлены работы майстра Аркадзя Сокала – жывапіс, піраграфія, разьба па дрэве, вышыванкі Таццяны Загорцавай, выцінанка Алены Турчэнік. Таксама наведвальнікі выставы сустрэнуцца з мастацтвам роспісу па шкле, тканіне і кардоне ў работах Ларысы Ненартовіч. Усе творцы адлюстроўваюць саму назву выставы “Добрых рук майстэрства”: яны сціплыя, таленавітыя, узрошчаныя роднай Дзятлаўшчынай, дораць праз мастацтва цяпло сваіх сэрцаў.

– Васіль Васільевіч, ці ведаюць народных умельцаў землякі?

– На малой радзіме рамеснікі і захавальнікі культурнай спадчыны – добра вядомыя і паважаныя людзі. Яны – заўсёдныя ўдзельнікі раённых мерапрыемстваў і фестываляў, брэндавых святаў, пры ўстановах культуры вядуць аматарскія аб’яднанні, майстар-класы, перадаючы дзецям і дарослым сакрэты творчасці, маюць высокія ўзнагароды раённага выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

21 час ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

21 час ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

22 часа ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

22 часа ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

22 часа ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

22 часа ago