Дзятлаўчане прадоўжылі пераможную серыю

19 мая на стадыёне “Колас” у Дзятлаве прайшоў матч 4-га тура занальнага этапа чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, у якім сустрэліся каманды ФСК “Дзятлава” і ФСК “Ашмяны”.

Пры падтрымцы родных трыбун нашы футбалісты ўпэўнена пачалі гульню, завяршыўшы першы тайм з лікам 4 : 0. Пасля перапынку ФСК “Дзятлава” павялічыла перавагу больш чым удвая, прапусціўшы ў свае вароты толькі адзін гол. Выніковы лік на табло – 9 : 1 на карысць дзятлаўчан.

Свой фірменны хет-трык паўтарыў Арцём Гузік, рэалізаваўшы тры пенальці, па два мячы на рахунку Уладзіслава Пазнякова і Аляксандра Сакуты, па адным – у Паўла Ляцягі і Максіма Дзмітрэвіча.

Трэнер каманды ФСК “Дзятлава” Уладзімір Ганчар расказаў пра ход чэмпіянату і састаў зборнай раёна:

– З кожным турам чэмпіянату наша каманда набірае ход, паказвае добрую гульню. Першая гульня была спробнай і не вельмі паспяховай: абкатваўся новы састаў, не ўсё атрымалася, як хацелася, і мы саступілі камандзе Лідскага раёна. Спадзяёмся, што ў другім крузе дома дадзім ім рэванш і забяром свае тры ачкі, якія аддалі напачатку. З другога боку, радуе, што сёлета ў камандзе з’явіліся новыя маладыя ігракі з ліку дзятлаўчан. Гэта Павел Герус, Расціслаў Гародка з Дзятлава, Яўген Вярстак з Казлоўшчыны. Яны ўжо цяпер паказваюць упэўненую гульню і падаюць вялікія надзеі. Той жа Павел і Яўген пачыналі на замене, а цяпер упэўнена замацаваліся ў асноўным саставе.

Пяты тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе ФСК “Дзятлава” правядзе 26 мая ў гарпасёлку Карэлічы супраць гаспадароў поля.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

10 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

10 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

11 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

12 часов ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

12 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

1 день ago