Вербніцу, або Пальмавую нядзелю, сёння адзначылі каталікі ў памяць уваходу Іісуса Хрыста ў Іерусалім.

Уваход Іісуса ў Іерусалім адбыўся за тыдзень да яго ўкрыжавання. На Беларусі замест пальмавых галінак вернікі бяруць вярбу.
Галінка вярбы сімвалізуе сабой перамогу жыцця над смерцю. Асвечаныя вербы прынята захоўваць у доме ўвесь наступны год.

У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве сабралася шмат вернікаў, якія прыйшлі на імшу і асвяшчэнне вярбы. Ва ўрачыстасці Пальмавай нядзелі ўпершыню ўдзельнічаў вослік, якога вёў ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула. Прыхаджане з захапленнем віталі іх.

Удзел у святой імшы прыняў ксёндз Юрый, рэкалекцыяніст. Ён разам з міністрантамі прачытаў апісанне Мукі Хрыста, літургічны ўспамін падзеяў, у якіх здзейснілася збаўленне свету.

Усе прысутныя ў касцёле перадалі адзін аднаму знак супакою, паціснуўшы рукі.

Ад імя парафіян адна з прыхаджанак падзякавала ксяндзу Юрыю за яго служэнне, самаахвярную працу, добразычлівасць, абвяшчэнне Божага слова. Пажадала ўсяго самага найлепшага, каб побач з ім былі сапраўдныя, добрыя людзі, каб Маці Божая заўсёды благаслаўляла і ўкрывала ад усяго дрэннага, а сэрца заўсёды было напоўнена супакоем і любоўю.

Напрыканцы святой імшы ксёндз Здзіслаў Пікула падзякаваў усім, хто сёння сабраўся ў такі важны дзень.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
ГрадусПлюс. Иголку в конфете едва не проглотила 10-летняя дятловчанка
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025

Похожие публикации