Дзятлаўчане адзначаны юбілейнымі ўзнагародамі

У снежні беларускаму добраахвотнаму пажарнаму таварыству споўнілася 100 гадоў.

З гэтай нагоды быў выпушчаны памятны нагрудны знак “100 гадоў з дня стварэння ўсебеларускага добраахвотнага пажарнага таварыства”.

Кіраўнікі абласных і раённых структур арганізацыі былі адзначаны юбілейнымі ўзнагародамі ў час урачыстага мерапрыемства, якое адбылося ў Адукацыйным цэнтры бяспекі жыццядзейнасці ў Мінску з удзелам Міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага і намесніка Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рахманава.

Такія ж узнагароды былі адрасаваны ў рэгіёны нашай краіны для ўручэння на месцах актывістам добраахвотнага пажарнага руху. Старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры добраахвотнага пажарнага таварыства Міхаіл Буйко ўручыў памятныя нагрудныя знакі сваім калегам Андрэю Пазнякову, Дзмітрыю Яхімовічу, Мікалаю Іканаску і павіншаваў іх са святам.

– Беларускі добраахвотны пажарны рух з’яўляецца адным са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў у краіне, які захаваў прызнанне і павагу грамадзян і працягвае шматгадовыя традыцыі развіцця, – адзначыў Міхаіл Антонавіч. – Сёння ў радах пажарных добраахвотнікаў налічваецца больш за 14 тысяч грамадзян, якія працуюць на абласным, гарадскім і раённым узроўнях. Паспяховых вынікаў таварыства дасягае дзякуючы працавітаму, прафесійнаму і адказнаму калектыву, сапраўдным патрыётам нашай Радзімы. Шчыра дзякую за супрацоўніцтва ўсім вам, хто дапамагае развіццю пажарнага добраахвотніцтва. Жадаю ўсім нам здароўя, новых значных вынікаў у рабоце для дабрабыту любімай Беларусі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

13 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

14 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

16 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

16 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

17 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

17 часов ago