Кантроль за выкананнем заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю ажыццяўляецца Камітэтам дзяржаўнага кантролю.

У мэтах удасканалення парадку распараджэння дзяржаўнай маёмасцю, Кіраўніком дзяржавы 19.09.2022 года падпісаны ўказ №330 “Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю”, згодна з якім парадак спісання дзяржаўнай маёмасці вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь – у дачыненні да маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, мясцовымі Саветамі дэпутатаў – у дачыненні да маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

У Гродзенскай вобласці ў дачыненні да маёмасці, якая знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, парадак спісання вызначаны рашэннямі адпаведных мясцовых Саветаў дэпутатаў, якімі зацверджаны інструкцыі аб парадку спісання маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці адпаведнага раёна.

Маёмасць можа быць спісана: калі яна не адпавядае абавязковым для захавання тэхнічным нарматыўным прававым актам; калі налічаная на яе амартызацыя складае 100 працэнтаў або скончыўся нарматыўны тэрмін службы; у выпадку яе страты (гібелі), у тым ліку ў сувязі з надзвычайнымі абставінамі (пажар, аварыя, стыхійнае бедства, дарожна-транспартнае здарэнне і іншае); калі яна падлягае зносу (дэмантажу) ва ўстаноўленым парадку ў сувязі з будаўніцтвам новых аб’ектаў або правядзеннем работ па мадэрнізацыі (рэканструкцыі); у іншых выпадках, асабліва ў сувязі з яе фізічным зносам.

У адпаведнасці з інструкцыямі спісанне нерухомай маёмасці ажыццяўляецца па рашэнні: райвыканкама – у дачыненні да маёмасці, замацаванай на праве аператыўнага кіравання за райвыканкамам; камунальных юрыдычных асоб – у дачыненні да маёмасці, замацаванай за імі на праве гаспадарчага вядзення або аператыўнага кіравання, па ўзгадненні з райвыканкамам.

Адпаведна, калі ў камунальнага прадпрыемства ўзнікла неабходнасць у спісанні маёмасці, яно павінна кіравацца рашэннем адпаведнага мясцовага Савета дэпутатаў, і калі такое рашэнне прадугледжвае ўзгадненне спісання маёмасці з мясцовым выканкамам – то вырабіць такое ўзгадненне.

Работы па зносе (дэмантажы) маёмасці, уключаючы пры неабходнасці правядзенне тэхнічнага абследавання, распрацоўку праектнай дакументацыі, ажыццяўляюцца не пазней за шэсць месяцаў з дня прыняцця рашэння аб спісанні маёмасці або ў іншыя тэрміны, вызначаныя праектнай дакументацыяй, але, як правіла, не больш за дванаццаць месяцаў з дня прыняцця рашэння аб спісанні маёмасці.

Разам з тым як паказвае практыка пры правядзенні праверачных мерапрыемстваў штогод устанаўліваецца шэраг парушэнняў пры спісанні дзяржаўнай маёмасці.

Так, пры правядзенні комплексных праверак Ашмянскага і Астравецкага раёнаў былі ўстаноўлены факты спісання і дэмантаж аб’ектаў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, без узгаднення з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама выканання не ў поўным аб’ёме работ па зносе (дэмантажы) аб’ектаў, па якіх былі прыняты рашэнні райвыканкама аб іх зносе.

Да прыкладу, Ашмянскім РУП ЖКГ у 2021-2022 гг.без атрымання ўзгаднення Ашмянскага райвыканкама дапушчана спісанне з балансу прадпрыемства і разборка цалкам самартызаваных шасці аб’ектаў нерухомасці, якія знаходзіліся ва ўласнасці раёна. Аналагічна без атрымання ўзгаднення Ашмянскага райвыканкама дапушчана спісанне з балансу КСУП “Кракоўка” пяці аб’ектаў нерухомасці, КРСУП “Эксперыментальная база “Баруны” – двух аб’ектаў нерухомасці.

Да снежня 2022 года КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна не быў зроблены дэмантаж зернесушылкі М-819, якая знаходзіцца ў Гаспадарчым падпарадкаванні, рашэнне Астравецкага райвыканкама аб зносе якой прынята ў снежні 2020 года, КСУП “Міхалішкі” не былі прыняты меры па поўным дэмантажы (меліся рэшткі падмурка і кутніх слупоў) будынка хлява для захоўвання грубых кармоў, які знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні прадпрыемства, рашэнне Астравецкага райвыканкама аб зносе якога было прынята ў лістападзе 2021 года.

Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці звяртае ўвагу, што ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне заканадаўства аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю, якое пацягнула выбыццё маёмасці з дзяржаўнай уласнасці часткай 2 артыкула 24.17 прадугледжана адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад двухсот да тысячы базавых велічынь.

Кантроль за выкананнем заканадаўства пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю Камітэтам будзе працягнуты.

Таццяна СЛАБЫШ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Сельская гаспадарка. Вітамінны рацыён – для павышэння надояў

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца нарыхтоўка травяных кармоў першага ўкосу і закладка сянажных траншэяў. У СГФ “АграМілк”…

11 часов ago

На территории района вводится запрет на продажу алкогольных напитков

В связи с проведением выпускных вечеров на территории Дятловского района 12 июня вводится запрет на…

11 часов ago

Госавтоинспекция проведет комплекс дополнительных профилактических мероприятий

С 11 по 14 июня на территории Дятловского района будет проходить комплекс дополнительных профилактических мероприятий…

11 часов ago

Узнагароды – за любоў да прыроды

Школьнае лясніцтва “ЛесКам+” у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы стала…

12 часов ago

«Купалье-2026»: Александрия вновь собирает друзей. Программа праздника

Могилевская область вновь готовится к одному из самых ярких и душевных летних событий. 11 и…

12 часов ago

Александр Лукашенко поддержал внедрение высоких технологий в работу судов

Президент Беларуси Александр Лукашенко высказался за внедрение высоких технологий в работу судов. Об этом он…

13 часов ago