Гавораць, што былых міліцыянераў не бывае. Той, хто служыў у праваахоўных органах, назаўжды захоўвае ў душы і памяці ўсе і складанасці, і радасці гэтай работы. А 10 лістапада – Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў – у нашай краіне для гэтых людзей не проста дата ў календары, а дзень глыбокай удзячнасці і самаадданасці ім за служэнне народу і краіне.

Гэтая дата для мяне таксама значная. І хоць стаў я ветэранам ужо больш за трыццаць гадоў, але здаецца, што толькі ўчора зняў форменнае абмундзіраванне работніка міліцыі. Часта ўспамінаю гады свайго станаўлення ў прафесіі, за якія прыйшлося прайсці нялёгкі шлях, дзе было шмат цяжкасцяў і выпрабаванняў, але на ўсё хапала сіл і энергіі, бо разумеў, што справу раблю карысную.

Як цяпер памятаю першае сваё вялікае выпрабаванне, калі прыйшлося ў 1968 годзе ўдзельнічаць у расследаванні забойства дэмабілізаванага салдата ў вёсцы Старына. Злачынцу мы затрымалі, асудзілі на 15 гадоў, а пасля яго вызвалення ён мне прызнаўся, што калі я падымаўся па лесвіцы на гарышча і залез бы туды, ён, хутчэй за ўсё, забіў бы мяне віламі, якія ўжо трымаў напагатове. Вось так воляй лёсу я пазбегнуў няшчасця. Таму зусім недарэмна гавораць, што міліцэйская служба і небяспечная, і цяжкая.

На маю долю выпала будаўніцтва будынка аддзела, які функцыянуе сёння. Я ганаруся тым, што пасля сябе пакінуў значны след, памяць.

Нягледзячы на мой важкі ўзрост, я і цяпер добра памятаю ўсіх сваіх саслужыўцаў – цудоўных людзей, з якімі прыходзілася працаваць па папярэджанні, прафілактыцы, раскрыцці крымінальных злачынстваў.

Прыемна, што не толькі ветэраны службы, але і цяперашнія супрацоўнікі помняць і ўшаноўваюць імёны былых калег, якіх ужо  няма сярод нас. Гэта Уладзімір Капціловіч, Анатоль Панкевіч, Анатоль Урублеўскі, Міхаіл Карабанаў, Валянцін Копаць, Леанід Ломаць, Іван Чэрнік, Іван Цыгель, Мікалай Хмурчык, Міхаіл Трубіла, Фёдар Шостак, Леанід Жэгала, Яўген Савань, Уладзімір Заяц, Пётр Цярэшка, Уладзімір Стырнік, Іван Макарчык, Георгій Харкевіч, Іван Мацюкевіч, Канстанцін Уласевіч, Віктар Луня, Валянцін Сербін, Алег Шостак, Ганна Гуз, Фёдар Адамчык, Уладзімір Макарчык, Уладзімір Кадовік, Таццяна Лайло, Мікалай Белавус, Валерый Ліскоў, Аляксандр Казлоўскі, Мікалай Бялоцкі, Іван Грэйня, Віктар Дабрук, Мечыслаў Багдзюк, Уладзімір Новікаў, Валерый Ліскоў, Ігар Літавар, Уладзімір Ціхан. Памяць пра нашых таварышаў назаўжды застанецца ў сэрцах тых, хто з імі працаваў побач.

З нагоды надыходзячага свята хачу перадаць віншаванні ўсім ветэранам і супрацоўнікам аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама. Жадаю моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, каб кожны дзень быў напоўнены прыемнымі падзеямі, клопатам і цеплынёй блізкіх.

Аляксандр ЛАМАКА,
старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Здароўя і дабрабыту вам, шаноўныя работнікі сельскай гаспадаркі!

Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці калектыў сельскагаспадарчага філіяла “АграМілк”, як і штогод, сустрэў…

8 часов ago

Арсений Сенковец – лучший дознаватель органов государственного пожарного надзора Гродненской области

В Гродно завершился конкурс профессионального мастерства «Лучший работник органов государственного пожарного надзора Гродненского областного управления…

9 часов ago

Прямая линия

18 ноября с 10.00 до 12.00 пройдет прямая линия с военным комиссаром Дятловского района подполковником…

10 часов ago

БАД к пище: правила безопасного применения

В последние годы полки аптек и специализированных магазинов заполнили биологически активные добавки к пище (БАД).…

10 часов ago

Якая яна, цана чалавечага жыцця?

У ААТ “Граніт-Агра” прайшло вучэбна-прапагандысцкае мерапрыемства, накіраванае на прафілактыку траўматызму. Яго правялі з механізатарамі сельгаспрадпрыемства…

10 часов ago

Внимание: дикие животные на дороге! Соблюдайте правила безопасности

В целях профилактики дорожно-транспортных происшествий с участием диких животных Госавтоинспекция напоминает водителям о необходимости быть…

11 часов ago