Штогод напрыканцы кастрычніка сваё прафесійнае свята адзначаюць работнікі дарожнай галіны – тыя, хто звязвае людзей за сотні і тысячы кіламетраў. Як сёння жыве Дзятлаўскае ДРБУ № 119, чым займаецца і якія мае планы на будучыню, расказаў кіраўнік арганізацыі Дзмітрый Мазоль.
— Дзмітрый Мікалаевіч, што сёння ўяўляе сабой дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 119?
— У нашай дружнай камандзе працуюць 124 чалавекі на двух вытворчых участках – Дзятлаўскім і Слонімскім. Дзятлаўскі ўчастак абслугоўвае 630 кіламетраў дарог мясцовага значэння, 90 кіламетраў вуліц населеных пунктаў, Слонімскі – 545 кіламетраў аўтадарог і 60 кіламетраў вуліц. Умеем і любім працаваць у тандэме: многія праекты мы ўвасабляем агульнымі сіламі дзятлаўчан і слонімцаў.
— Дзе папрацавалі сёлета?
— Дзевяць месяцаў гэтага года былі насычанымі для арганізацыі на абодвух яе ўчастках. Калі казаць мовай лічбаў, то намі асвоена сума капітальных укладанняў звыш 3827 тысяч рублёў, на прамых дамовах – 842 тысячы рублёў. Згодна з рэспубліканскай праграмай утрымання аўтамабільных дарог, на Дзятлаўшчыне правялі капітальны рамонт аўтадарогі Наваельня – Казлоўшчына – Дзераўная, праклалі больш за 4 кіламетры асфальтавай шашы, выканалі бягучы рамонт двухкіламетровага адрэзка дарогі Карэлічы – Валеўка – Наваельня, завяршаем рамонт дарогі Гезгалы – Вусце, дзе пракладваем пешаходную дарожку. Па прамых дамовах добраўпарадкавалі дваровую тэрыторыю мікрараёна па вуліцы Перамогі, правялі асфальтаванне на вуліцы Азёрнай, на мосце па вуліцы Камсамольскай у Дзятлаве; заклалі паркоўку каля вытворчага будынка ТАА “Ізакам” і абнавілі асфальтавае пакрыццё на тэрыторыі Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”.
— Якія праекты ў бліжэйшых планах?
— На Дзятлаўшчыне практычна ўсе актуальныя справы на гэты год завершаны, актыўна працуем у суседнім раёне. Да канца года плануем завяршыць асфальтаванне тэрыторыі ваеннага гарадка ў Слоніме і рэканструкцыю двух кіламетраў аўтадарогі з асфальтаваннем.
— Як у дарожнікаў ідзе падрыхтоўка да зімовага перыяду?
— Ужо сёння мы гатовы да зімы на 70 %: закуплены пясчана-салявыя сумесі, падрыхтавана да сезона спецтэхніка для прыбірання снегу і расчысткі дарог. Для гэтага, а таксама для абкошвання прыдарожных палосаў у летні перыяд набылі два новыя трактары МТЗ.
– Як працуеце ва ўмовах кавіду?
– Работа дарожнікаў не павінна спыняцца, нягледзячы на любыя абставіны. Таму больш увагі надаём прафілактычным мерам: у дадзены момант закрыты для наведвальнікаў цэнтральны ўваход у арганізацыю, нашы работнікі зрабілі прышчэпкі ад COVID-19, забяспечваем сваіх супрацоўнікаў антысептыкамі на працоўных месцах і ў спецтранспарце, захоўваем масачны рэжым. З другога боку, стараемся падтрымаць фінансава кожнага работніка арганізацыі, які захварэў на каранавірус.
– У Беларусі 2021 год абвешчаны Годам народнага адзінства. Што для вас азначаюць гэтыя словы?
– Наша арганізацыя сама па сабе яскравы прыклад адзінства. Тэрытарыяльна мы падзелены на два раёны, але і ў працы, і ў адпачынку – заўжды разам. Нават сёлета не адзін маштабны праект мы рэалізавалі агульнымі стараннямі слонімскіх і дзятлаўскіх дарожнікаў: выканалі работы ў мікрараёне па вуліцы Перамогі ў Дзятлаве, якімі кіраваў майстар са Слонімскага ўчастка Ігар Паўленка, разам завяршаем аб’ёмны заказ у Слоніме, займаліся пракладваннем пешаходнай дарожкі ў Гезгалах. Сумесныя экскурсіі і спартыўныя спаборніцтвы – гэта таксама пра наш калектыў. На “ўра” прайшоў ужо трэці ўнутраны чэмпіянат па рыбнай лоўлі, чакаем лёд, каб правесці зімовую рыбалку. А ўжо на галіновых стартах стаім за сваю арганізацыю адной зладжанай камандай.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…