У першы дзень XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у лютэранскай царкве Святога Іаана ў Гродне адбыўся канцэрт знакамітага выканаўцы з Германіі Арміна Бэкера.
Цікавасць да музыкі гэты знакаміты арганіст з Мюнхена праяўляў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Як прызнаўся Армін, выбіраць, які музычны інструмент асвойваць, не прыходзіцца, калі адзіным выкладчыкам музыкі ў тваёй невялічкай вёсачцы з’яўляецца арганіст. Сёння для Арміна Бэкера арган – гэта не проста клавішна-духавы музычны інструмент, а цэлы аркестр, кожны раз розны і па-свойму ўнікальны.
Зараз арганіст накіроўвае сваю дзейнасць на пашырэнне класічнага рэпертуара і развіццё розных канцэптуальных праектаў, надзяляючы асаблівую ўвагу аранжыроўкам, транскрыпцыям кампазіцый і імправізацыям. Кожны свой канцэрт ён нібы “прыстасоўвае” да таго месца, дзе грае. Таму і праграмы музыканта заўсёды вылучаюцца сваёй арыгінальнасцю: яны напоўненыя аранжыроўкамі твораў класікаў танга, імправізацыямі, уласнымі кампазіцыямі…
Вось і цяпер жадаючых у чарговы раз паслухаць гукі аргану і атрымаць задавальненне ад гучання гэтага інструмента сабралася многа. На працягу гадзіны кранутая незвычайным “голасам” аргана публіка насалоджвалася гукамі заспакоенай бахаўскай музыкі, а таксама творамі Макса Рэгера, Дзмітрыя Шастаковіча і многіх іншых. Кожны прысутны ўслухоўваўся ў нягучныя “расказы” аргана, бо было ў іх штосьці сакральнае, заклінальна-ўзнёслае і шчымліва-непаўторнае.
Па словах пастара лютэранскай царквы Уладзіміра Татарнікава, арганная музыка ўплывае на душу, кампенсуючы тым самым патрэбу чалавека ва ўнутраным духоўным напаўненні. Таму і мэта такіх сустрэч – дараваць гарадзенцам і гасцям горада якаснае гучанне вядомых і неапраўдана забытых твораў у выкананні найлепшых музыкантаў.
Гродненская правда
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…