Дзесяць крокаў да ваеннай службы па кантракце

Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь праходзяць службу больш за сем тысяч сяржантаў і салдат па кантракце.

Гэта важкая доля асабовага саставу беларускага войска.

З кожным годам армія становіцца ўсё больш прафесійнай. На ваенную службу па кантракце прымаюць не толькі мужчын, але і жанчын, якіх у войску больш за дзве тысячы.

Паступіць на ваенную службу па кантракце даволі проста. Адрозненне ад звычайнага працаўладкавання толькі ў аб’ёме папярэдніх праверак кандыдата, якія абумоўлены спецыфікай праходжання ваеннай службы і прафесійнымі нагрузкамі.

Калі вы прынялі рашэнне паступіць на кантрактную службу на пасаду сяржанта або салдата, прытрымлівайцеся наступнага алгарытму.

1. Звярніцеся ў ваенны камісарыят (калі вы не абралі месца службы) або ў выбраную вамі вайсковую часць.

2. Падрыхтуйце пакет дакументаў. У тыпавы пакет дакументаў уваходзяць: аўтабіяграфія, копіі асобных старонак пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, копіі дакументаў аб адукацыі, копія ваеннага білета (пры наяўнасці), копія працоўнай кніжкі (пры наяўнасці), копія пасведчання на права кіравання транспартным сродкам (пры прызначэнні на пасаду вадзіцеля), характарыстыка з апошняга месца працы або вучобы, а для вайскоўца – характарыстыка-рэкамендацыя камандзіра вайсковай часці па месцы службы, фота 2,5 на 3,5 см, дэкларацыя аб даходах і маёмасці. Усе

копіі дакументаў могуць быць завераны ў вайсковай часці або ў ваенным камісарыяце, таму да натарыуса звяртацца не прыйдзецца.

3. Падайце заяву на імя камандзіра вайсковай часці.

4. Атрымайце накіраванне на медыцынскі агляд.

5. Прайдзіце папярэдні медыцынскі агляд у ваенным камісарыяце.

6. Прайдзіце канчатковаы медыцынскі агляд. З гэтай мэтай неабходна прыбыць у прызначаную ваенную лячэбную ўстанову для агляду ў гарнізоннай або шпітальнай ваенна-медыцынскай камісіі.

7. Прайдзіце праверку ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці.

8. Прайдзіце прафесійна-псіхалагічны адбор.

9. Прайдзіце атэстацыйную камісію па разглядзе магчымасці паступлення на ваенную службу па кантракце.

10. Атрымайце паведамленне ад камандзіра вайсковай часці. Наперадзе ў вас – заключэнне кантракта аб праходжанні ваеннай службы, залічэнне ў спісы асабовага саставу воінскай часці і прызначэнне на пасаду.

Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

35 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago