Якую прафесію выбраць, каб быць запатрабаваным на рынку працы не толькі сёння, але і ў далейшым?
Які выбар прынясе і задавальненне, і фінансавы дабрабыт?
Найчасцей падлеткам складана адказаць на падобныя пытанні, бо яны мала знаёмыя са светам прафесій. Каб дапамагчы навучэнцам старэйшых класаў зрабіць правільны выбар будучай спецыяльнасці, аддзел па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама праводзіць прафарыентацыйныя акцыі “Дзень з прадпрыемствам”.
Чарговая з іх ладзілася для вучняў Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Старшакласнікі наведалі мясцовае сельскагаспадарчае прадпрыемства – ААТ “Граніт-Агра”.
Намесніца начальніка аддзела па працы і занятасці Ірына Баравік азнаёміла падлеткаў з сітуацыяй на рынку працы, расказала аб найбольш запатрабаваных прафесіях, магчымасці працаўладкавання, вакансіях у ААТ “Граніт-Агра”.
У час акцыі старшакласнікі даведаліся пра спецыфіку работы агранома, ветэрынарнага доктара, эканаміста, бухгалтара, электрагазазваршчыка і іншых спецыялістаў сельскай гаспадаркі і розных галінаў эканомікі.
Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлена Ірынай БАРАВІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga