Дзень, які змяніў гісторыю

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы адзначылі важнае для ўсіх беларусаў свята – Дзень народнага адзінства.

Яно стала днём узаемаразумення і сяброўства і нагадвае нам пра тое, што мы – адна сям’я, адна нацыя, адна Беларусь.

Дзятлаўчане, якія прыйшлі на мерапрыемства, узгадалі пра сілу нашага народа, што звязвае нас нябачнымі ніцямі духоўнай сувязі; успомнілі вялікія постаці, якія стваралі гісторыю Беларусі; паглыбіліся ў свет беларускай культуры; падзяліліся сваёй любоўю да Радзімы.

Кадры відэа пра Вялікую Айчынную вайну даказалі стойкасць, мужнасць і згуртаванасць нашага народа ў тыя страшныя часы. Памяць пра вайну – гэта духоўная спадчына беларусаў, якая нагадвае нам пра цану свабоды і незалежнасці, гераізм і мужнасць. Яна павінна вечна жыць у нашых сэрцах.

Актыўны ўдзел прынялі госці адкрытага дыялога ў віктарыне “17 пытанняў – 17 адказаў” і даказалі, што добра ведаюць і гісторыю сваёй краіны, і падзеі сучаснасці.

Начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Таццяна Трашчаліна адзначыла, што ў Беларусі найпрыгажэйшыя мясціны, самыя добрыя і сумленныя людзі. Вельмі важна, каб мы заставаліся адным цэлым, падтрымлівалі і захоўвалі свае традыцыі, перадавалі іх нашчадкам.

– Дзень народнага адзінства не проста так узнік. Каб мы былі, непераможнымі, моцнымі, нас трэба было аб’яднаць, – заўважыла дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Марына Нячай. – У нашых з вамі руках захаваць гэты мір, незалежнасць, свабоду, гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ёсць у Беларусі. Госці нашай краіны адзначаюць, што мы гасцінныя, талерантныя. Я спадзяюся і ўпэўнена, што так будзе і далей. За 30 гадоў незалежнай Рэспублікі Беларусь наша краіна расквітнела і будзе далей развівацца. Мы з вамі ў сілах гэта зрабіць, калі будзем разам.

Напрыканцы сустрэчы вядучыя пажадалі, каб гэты дзень стаў пачаткам новых адкрыццяў і творчых праектаў, прысвечаных нашай любімай краіне.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

В Беларуси начата массовая уборка озимого ячменя, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

30 минут ago

Дзень Дварэцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

1 час ago

У Дзятлаўскай ЦРБ патушылі пажар і выратавалі пацярпелых

На базе ўстановы аховы здароўя прайшлі тактыка-спецыяльныя вучэнні Дзятлаўскага РАНС. https://www.youtube.com/embed/6KwvqSCjaZY Адпаведна тактычнай задумцы, умоўны…

2 часа ago

Контроль за белорусским «золотом»: как спасатели защищают будущий урожай от огня

Лето – горячая пора не только для аграриев, но и для дятловских спасателей. Пока комбайны…

3 часа ago

Прямая линия

В отделе загса Дятловского районного исполнительного комитета 2 июля с 14.00 до 16.00 в рамках…

3 часа ago

Сертификаты ЦТ начали выдавать в Беларуси сегодня

 Сертификаты централизованного тестирования начали выдавать в Беларуси сегодня, сообщает БЕЛТА. Забрать документ можно в пункте,…

3 часа ago