17 чэрвеня ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі.
Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску – хтосьці на месяц, іншыя на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункібяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 30 чалавек.
Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”.
‒ Газету выпісваю пастаянна, ‒ расказала Надзея Мялейка, ‒ чытаю ўсё. Асабліва прыемна сустракаць на старонках раёнкі знаёмыя імёны і асобы.
Меркаваннем падзялілася і Ядвіга Гушча, пастаянная падпісчыца на “Перамогу”:
‒ Люблю газету за цікавае асвятленне ўсіх падзей, якія адбываюцца ў раёне. Чытаю не толькі навіны, але і творчасць пазаштатных карэспандэнтаў ‒ прозу, вершы, нарысы.
Хто яшчэ не паспеў падпісацца ў час акцыі, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.
Марыя ПАПОВА,
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…