19 снежня ў зале аддзялення паштовай сувязі «Дзятлава-1» праходзіў Дзень падпісчыка на раённую газету «Перамога».

Акцыю сувязісты-паштавікі праводзілі разам з работнікамі рэдакцыі газеты «Перамога». Наведвальнікі паштовага аддзялення мелі магчымасць выпісаць раёнку, паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі, атрымаць прызы і свежы нумар «Перамогі».

Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску на квартал. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася амаль 50 чалавек.

Хто яшчэ не аформіў падпіску на раёнку, можа гэта зрабіць у паштовых аддзяленнях раёна і паштальёнаў.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Похожие публикации