“Дзень падарожжаў” у летніку “Весяльчак”

Выхаванцы аздараўленчага летніка “Весяльчак”, які працуе ў Круцілавіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе”,  наведалі гісторыка-краязнаўчы музей горада Дзятлава і славутыя мясціны райцэнтра ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”.

У час экскурсіі дзеці даведаліся шмат новага аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія адбываліся на тэрыторыі горада і раёна, аб героях Дзятлаўшчыны, убачылі ваенную форму таго часу, зброю, прадметы быту савецкіх салдат, фотаздымкі, дакументы і інш. Яшчэ больш ведаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы атрымаюць 22 чэрвеня, калі ў летніку будзе праходзіць дзень “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.

Цікавым і пазнавальным для дзяцей стала знаёмства з прадметамі побыту дзятлаўчан і жыхароў раёна перыяду ХІХ –ХХ стагоддзяў і з карцінамі вядомых і местачковых мастакоў, у якіх адлюстраваны горад Дзятлава і вёскі раёна, а таксама выстава экспанатаў, прысвечаная жыццю людзей у перыяд існавання СССР.

Ала ЛАЗОВІК ,
дырэктар летніка
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік летніка “Весяльчак” Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы”

administrator

Recent Posts

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

26 минут ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

20 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

2 дня ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

2 дня ago